Перайсьці да зьместу

Міхась Белы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Белы
Дата нараджэньня 2 траўня 1931(1931-05-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 жніўня 1970(1970-08-18) (39 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Бацька Міхась Белы[d]
Маці Юзэфа Міцкевіч[d]

Міхась Белы (2 траўня 1931, в. Мікалаеўшчына, Стаўпецкі павет, Наваградзкае ваяводзтва — 18 жніўня 1970, Стоўпцы) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, выступаў супраць палітыкі русыфікацыі Беларусі. Вязень ГУЛАГу. Пляменьнік Якуба Коласа.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (1886—1966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны зь Міцкевічаў, роднай сястры Я. Коласа. Меў братоў Сымона і Лявона. Да 1953 году вучыўся ў школе Мікалаеўшчыны, а пасьля ў тым жа годзе паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі ў Менску на гандлёва-эканамічны факультэт (спэцыяльнасьць — бугальтар). Зьняволеньне не дало яму магчымасьці скончыць апошні, чацьвёрты, курс і атрымаць дыплём.

У 1957 дапамог свайму брату Лявону Беламу распаўсюджваць улёткі ў абарону беларускай мовы (зьмест улёткі складаў верш Лявона Белага «Усе народы прагнуць сваёй волі, ўлады, песьні…»). Разьвесіў улёткі на сваім факультэце, а таксама на плоце ля Мэдычнага інстытуту.

Падчас аднаго са спатканьняў братоў у рэстарацыі, дзе яны знаходзіліся, завязалася бойка. У выніку Лявон і Міхась Белыя трапілі ў пастарунак. Пры іх быў знойдзены пачак улётак — справа пачала разгортвацца. На закрытым судовым працэсе браты Белыя былі прызнаныя віноўнымі паводле арт. 67 (антысавецкая агітацыя і прапаганда). Міхась атрымаў тэрмін у 7 гадоў зьняволеньня, ягоны брат — 10 гадоў.

Белы патрапіў у лягер Явас на станцыі Поцьма Мардоўскай АССР. Пасьля тэрмін быў скарочаны на 4 гады. Вызвалены ў 1961 і вярнуўся на Радзіму. Скончыў навучаньне і атрымаў дыплём. Працаваў бугальтарам у Новым Сьвержані і Стоўпцах.