Цмокі-Менск
Цмокі | |||
![]() | |||
Ранейшыя назвы | Менск-2006 | ||
---|---|---|---|
Заснаваны | 2006 | ||
Мінуўшчына |
| ||
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь | ||
Арэна | Менск-Арэна Зьмяшчальнасьць: 15 000 | ||
Прэзыдэнт | Юры Шакола | ||
Галоўны трэнэр | Расьціслаў Вяргун | ||
Чэмпіянат | Беларусі | ||
2017—2018 | 1 месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
![]() |
«Цмо́кі-Менск» — беларускі баскетбольны клюб, заснаваны ў 2006 годзе. Удзельнік нацыянальнага чэмпіянату і Адзінай лігі ВТБ. Да 2012 году меў назву «Менск-2006»[1]. Галоўны трэнэр — Расьціслаў Вяргун[2].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ідэя стварэньня прафэсійнага баскетбольнага клюбу належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Менску праект «Мэджык баскет». Праца сэкцыяў па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадзкіх улад і атрымала разьвіцьцё. 9 сакавіка 2006 году яна займела спартовую і юрыдычную форму: на сьвет зьявіўся заснаваны гарвыканкамам прафэсійны баскетбольны клюб «Менск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падразьдзяленьне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.
Далучыўшыся да змаганьняў пад эгідай нацыянальнай фэдэрацыі, «Менск-2006» адразу ж стаў заўважным гульцом на спартовым полі краіны. Ужо ў першым сэзоне клюб дайшоў да паўфіналу плэй-оф, дзе саступіў будучым чэмпіёнам — «Віталюру». Прагрэсуючы з году ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетболу, а з 2009 стала ягоным гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.
У сэзоне 2009/2010, пачынаючы ад першага матчу рэгулярнага турніру і сканчаючы фіналам плэй-оф, «Менск-2006» ніводнага разу не атрымаў паразы і заваяваў другі чэмпіёнскі тытул, а таксама і кубак Беларусі. У гэтым жа сэзоне клюб заявіўся ў Эўрачэлендж, стаўшыся першым пасьля працяглага перапынку беларускім клюбам, які ўдзельнічаў у эўракубках. Пачаўшы з паразы ад расейскіх «Красных Крылаў», «Менск-2006» здолеў рэабілітавацца з «Амстэрдамам» і фінішаваў у групе на трэцім месцы, прапусьціўшы ў плэй-оф расейцаў і італьянскі «Скаваліні».
З сэзону-2010/11 зьяўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.
14 верасьня 2012 клюб абвясьціў пра рэбрэндынг — зьмену найменьня ўсіх прафэсійных і дзіцячых камандаў структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасьць аматараў баскетболу ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартовым суб’ектам на міжнароднай арэне. Новая назва «Цмокі-Менск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласьцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасьць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасьля зьмены «шыльды» каманда захапіла лідэрства па колькасьці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
Кубак Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Бронзавы прызэр кубка «Азоўмашу»: 2010
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на сэзон 2018—2019 гадоў[3]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|