Перайсьці да зьместу

Барысфэн Магілёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
БК «ЦАП-Барысфэн»

Ранейшыя назвы Тэмп
Заснаваны 2010
Мінуўшчына
  • Тэмп-АШВСМ
    (да 2011 г.)
  • Барысфэн
    (2011—2014)
  • Барысфэн-Колас
    (2014—2015)
  • ЦАР-Барысфэн
    (2011 — цяпер)
Месцазнаходжаньне МагілёўБеларусь
Арэна СК "Алімпіец"
Прэзыдэнт Андрэй Крыванос
Галоўны трэнэр Аляксандар Гуляеў
Чэмпіянат Беларусі
Форма
Клюбныя колеры          


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Хатняя


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«ЦАП-Барысфэн», поўная назва Цэнтар алімпійскага рэзэрву — Барысфэн, былая назва — БК «Тэмп» — беларускі баскетбольны клюб з Магілёва, што выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Праз БК «Тэмп», зь якім асацыяваўся ўвесь баскетбол у Магілёве, прайшлі шматлікія гульцы, якія пазьней выступалі за іншыя беларускія клюбы, зборную і ў замежных камандах. Сярод іх — Чэмпіёны Эўропы 1994 году: Андрэй Крыванос, Аляксандар Радзіёнаў, Андрэй Сьвірыдаў. Вялікі ўнёсак у разьвіцьцё клюбу зрабіў заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь — Аляксандар Гуляеў. заснавальніка клюбу і доўгі час яго нязьменным лідэрам і кіраўніком быў Анатоль Комлеў.

У 2011 годзе клюб зьмяніў назву на «Барысфэн»[1]. З 2014 па 2015 клюб называўся «Барысфэн-Колас». У 2015 годзе клюб знаходзіўся на мяжы закрыцьця з-за фінансавых праблемаў і застаўся існаваць дзякуючы падтрымцы Цэнтру алімпійскага рэзэрву (ЦАР)[2]. Таму з 2015 году клюб называецца «ЦАР-Барысфэн».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]