Енісей Краснаярск (баскетбольны клюб)
Енісей | ||
![]() | ||
Заснаваны | 1981 | |
---|---|---|
Месцазнаходжаньне | Краснаярск, Расея | |
Арэна | Арэна-Поўнач Зьмяшчальнасьць: 4000 | |
Галоўны трэнэр | Алег Акулаў | |
Чэмпіянат | Адзіная ліга ВТБ | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
![]() |
«Енісе́й» (па-расейску: Енисей) — расейскі баскетбольны клюб з Краснаярску. Створаны ў 1981 годзе. Выступае ў Адзінай лізе ВТБ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб быў створаны ў 1981 годзе на базе Краснаярскага політэхнічнага інстытута, адпаведна атрымаўшы назву «Палітэхнік». За савецкім часам каманда выступала ў ніжэйшых лігах, а адзіным вялікім дасягненьнем на той час зважаецца перамога ў Кубку СССР 1988 году сярод камандаў Сібіры і Далёкага Ўсходу. Па распадзе СССР краснаярскі калектыў не атрымаў дывідэндаў і застаўся ў ніжэйшых лігах ужо расейскага першынства па баскетболе. У сэзоне 1996—1997 гадоў клюб атрымаў права гуляць у наймацнейшай лізе Расеі Супэрлігі А, але каманда пратрымалася там нядоўга, вылецеўшы ў Супэрлігу Б. У 2007 годзе клуб стаў пераможнцам Супэрлігі Б і вярнуў сабе права выступаць у эліце расейскага баскетболу.
У сэзоне 2009—2010 гадоў клюб дэбютаваў на эўрапейскай арэне, узяўшы ўдзел у розыгрышы Кубка выкліку і дакрочыўшы да другога этапу. У сэзоне 2010—2011 гадоў «Енісей» саступіў паводле сумы двух матчаў у кваліфікацыйным раўндзе Кубка выкліку ФІБА «Ніжняму Ноўгараду». У 2011 годзе каманда стала бронзавым прызэрам Кубка Расеі. У сэзоне 2014—2015 гадоў клюб дайшоў да чвэрцьфіналу Кубка выкліку ФІБА, дзе саступіў нямецкаму «Франкфурту». У сэзоне 2015—2016 гадоў клюб зноў прасунуўся ў паўфінал Кубка ФІБА Эўропы, дзе зноў сустрэўся зь нямецкім «Франкфуртам». У матчы за бронзавыя мэдалі расейцы саступілі францускаму «Эляну».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кубак Расеі:
- Бронзавы прызэр: 2011