Перайсьці да зьместу

Менск (баскетбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менск

Ранейшыя назвы Менск-2006, Цмокі
Заснаваны 2006
Мінуўшчына
  • Менск-2006
    2006—2012
  • Цмокі-Менск
    2012—2022
  • Менск
    2022—
Месцазнаходжаньне Менск, Беларусь
Арэна Фэлкан-клаб
Зьмяшчальнасьць: 2300
Прэзыдэнт Юры Шакола
Галоўны трэнэр Аляксандар Падзерачоў
Чэмпіянат Беларусі
2023—2024 1 месца
Форма
Клюбныя колеры              


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Хатняя


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Менск» — беларускі баскетбольны клюб, заснаваны ў 2006 годзе. Удзельнік нацыянальнага чэмпіянату раней каманда таксама спаборнічала ў расейскай Адзінай лізе ВТБ. Да 2012 году клюб меў назву «Менск-2006»[1], пасьля чаго 10 гадоў назва клюбу была «Цмокі-Менск». У 2022 годзе клюбу была нададзеная назва «Менск».

Матч «Менску-2006» у рамках Адзінай лігі ВТБ супраць расейскага ЦСКА.

Ідэя стварэньня прафэсійнага баскетбольнага клюбу належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Менску праект «Мэджык баскет». Праца сэкцыяў па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадзкіх улад і атрымала разьвіцьцё. 9 сакавіка 2006 году яна займела спартовую і юрыдычную форму: на сьвет зьявіўся заснаваны гарвыканкамам прафэсійны баскетбольны клюб «Менск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падразьдзяленьне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.

Далучыўшыся да змаганьняў пад эгідай нацыянальнай фэдэрацыі, «Менск-2006» адразу ж стаў заўважным гульцом на спартовым полі краіны. Ужо ў першым сэзоне клюб дайшоў да паўфіналу плэй-оф, дзе саступіў будучым чэмпіёнам — «Віталюру». Прагрэсуючы з году ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетболу, а з 2009 стала ягоным гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.

У сэзоне 2009/2010, пачынаючы ад першага матчу рэгулярнага турніру і сканчаючы фіналам плэй-оф, «Менск-2006» ніводнага разу не атрымаў паразы і заваяваў другі чэмпіёнскі тытул, а таксама і кубак Беларусі. У гэтым жа сэзоне клюб заявіўся ў Эўрачэлендж, стаўшыся першым пасьля працяглага перапынку беларускім клюбам, які ўдзельнічаў у эўракубках. Пачаўшы з паразы ад расейскіх «Красных Крылаў», «Менск-2006» здолеў рэабілітавацца з «Амстэрдамам» і фінішаваў у групе на трэцім месцы, прапусьціўшы ў плэй-оф расейцаў і італьянскі «Скаваліні». З сэзону 2010—2011 гадоў быў адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.

Колішні лягатып клюбу.

14 верасьня 2012 клюб абвясьціў пра рэбрэндынг — зьмену найменьня ўсіх прафэсійных і дзіцячых камандаў структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасьць аматараў баскетболу ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартовым суб’ектам на міжнароднай арэне. Новая назва «Цмокі-Менск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласьцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасьць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасьля зьмены «шыльды» каманда захапіла лідэрства па колькасьці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.

У 2023 годзе галоўным трэнэрам быў назначаны Расьціслаў Вяргун[2]. Улетку 2024 году новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Аляксандар Падзерачоў[3]. У чэрвені таго ж году было абвешчана аб сыходзе каманды з Адзінай лігі ВТБ на просьбу кіраўніцтва.

  • Чэмпіён Беларусі:
    • 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
    • 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024
  • Уладальнік Кубка Беларусі:
    • 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
    • 2019, 2020, 2021, 2022
  • Бронзавы прызэр кубка «Азоўмашу»: 2010
Актуальны на сэзон 2018—2019 гадоў[4]
Краіна Амплюа Нумар Гулец Дата нараджэньня Рост
Сьцяг ЗШАА0Дэван Садлер10.05.1991185 см
Сьцяг БеларусіА1Кірыл Сітнік05.04.1989190 см
Сьцяг БеларусіФ6Аляксей Трасьцінецкі02.03.1986200 см
Сьцяг БеларусіЛФ8Мікіта Мешчаракоў16.06.1988200 см
Сьцяг БеларусіА9Сяргей Вабішчэвіч04.06.1988191 см
Сьцяг БеларусіА10Віталь Лютыч09.05.1992198 см
Сьцяг БеларусіЦт15Аляксандар Семянюк14.09.1993210 см
Сьцяг ЗШАА23Брыян Раш15.11.1984186 см
Сьцяг ГрэцыіЦ34Зысыс Сарыкопуляс31.03.1990213 см
Сьцяг БеларусіА41Аляксандар Кудраўцаў23.05.1980191 см
Сьцяг БеларусіЦФ44Дзьмітры Паляшчук21.05.1985205 см

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]