ЦСКА Масква (баскетбольны клюб)
ЦСКА | ||
![]() | ||
Заснаваны | 1923 | |
---|---|---|
Месцазнаходжаньне | Масква, Расея | |
Арэна | Мэгаспорт Зьмяшчальнасьць: 14 000 | |
Галоўны трэнэр | Андрэас Пістыёліс | |
Чэмпіянат | Адзіная ліга ВТБ | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
![]() |
«ЦСКА» — расейскі баскетбольны клюб з Масквы. Самы тытуляваны баскетбольны клюб Расеі і другі паводле колькасьці трафэяў у Эўропе пасьля мадрыдзкага «Рэалу».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баскетбольны клуб ЦСКА паўстаў у 1923 годзе, калі была створаная Цэнтральная спартовая арганізацыя Чырвонай Арміі — Досьледна-паказальная пляцоўка ўсёнавуча. Гэтая каманда брала ўдзел у першынстве Масквы па баскетболе. У 1928 годзе каманда атрымала назву ЦДКА. У 1945 годзе каманда стала чэмпіёнам СССР, а ў 1946 годзе здабыла срэбра чэмпіянату краіны. Налета пасьля гэтага баскетбалісты спыніліся на трэцім радку.
У 1949 годзе каманда ў поўным складзе перайшла ў створаны Васілём Сталіным клуб ВПС МВА, які на чатыры гады стаў адным з фаварытаў першынства краіны, здабыўшы бронзу ў 1949 і 1950 гадах, а таксама срэбра ў 1951 годзе і стаўшы чэмпіёнам у 1952 годзе. У 1960 годзе клюб атрымаў сваю цяперашнюю назву. У сэзоне 1969—1970 гадоў новым галоўным трэнэрам стаў Аляксандар Гомельскі. Менавіта пры ім каманда больш за 10 разоў выйгравала першынство СССР і неаднаразова была ўладальнікам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў. 1979 год стаў апошнім у дзейнасьці Гомельскага на пасадзе галоўнага трэнэра клюбу. З 1980 году новым галоўным трэнэрам быў прызначаны ягоны вучань Юры Селіхаў. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб у 1980 і 1981 гадах працягнуў сваю пераможную сэрыю ў першынстве СССР. З 1982 году ЦСКА трэнаваў Сяргей Бялоў, які стаў чэмпіёнам краіны з камандай у 1983 і 1984 гадах.

У 1992 годзе ЦСКА ачоліў Станіслаў Яромін. З 1992 па 2000 гады ён 9 разоў запар прывёў ЦСКА да тытула чэмпіёна Расеі. У 1996 годзе клюб трапіў у Фінал чатырох Эўрапейскай лігі ФІБА, дзе ў паўфінале саступіў грэцкаму «Панатынаікосу» (71:81), а ў матчы за трэцяе месца выгуляў мадрыдзкі «Рэал» (77:76). У 2000 годзе ЦСКА здабыў перамогу ў першынстве Паўночнаэўрапейскай лігі. Па заканчэньні сэзону, то бок у 2000 годзе, Яромін перайшоў ва УНІКС.
У 2000 годзе на чале клюбу стаў Валеры Ціханенка, але зь ім каманда ў наступныя гады засталіся ўвогуле без мэдалёў. Упершыню ў гісторыі клюбу такі выпадак адбыўся толькі ў 1959 годзе. Аднак на міжнароднай арэне клуб выступіў добра, прасунуўшыся ў 2001 годзе ў Фінал чатырох Супралігі ФІБА. У 2002 годзе вайскоўцы былі вельмі блізкія да трапленьня ў Фінал чатырох Эўралігі УЛЕБ, аднак параза ў вырашальным матчы пазбавіла іх гэтага шанцу.
Улетку 2010 году кіраўніцтва клюбу паспрабавала эвалюцыйны шлях разьвіцьця. На пасаду галоўнага трэнэра быў запрошаны адзін з найлепшых эўрапейскіх адмыслоўцаў у працы з моладзьдзю Душка Вуяшавіч. Аднак сэрбу не ўдалося знайсьці агульнай мовы з камандай. Ягоным адзіным сур’ёзным дасягненьнем стала перадсэзонная перамога над «Кліўлэнд Кавальерз» падчас заакіянскага турнэ ЦСКА. Гэта быў першы ў гісторыі посьпех эўрапейскага клюбу супраць клубу НБА на тэрыторыі ЗША. Тым ня менш вайскоўцы цяжка ўкочваліся ў сэзон і ўпершыню за доўгія гады ня трапілі ў топ-16 Эўралігі. Гэта прывяло да звальненьня Вуяшавіча, месца якога ў лістападзе ў якасьці выконваючага абавязкі заняў Дзьмітры Шакулін, а ў лютым ЦСКА ачоліў Ёнас Казлаўскас. Да сьпісаў няўдачаў чырвона-сініх дадалася параза ў фінале Адзінай лігі ВТБ, але ЦСКА ўсё ж знайшоў сваю гульню ў плэй-оф чэмпіянату Расеі, здабыўшы дзявяты тытул запар.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чэмпіён СССР:
- 1945, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1966, 1969, 1970, 1971,
- 1972, 1973, 1974, 1976, 1977, 1978, 1979, 1980, 1981, 1982,
- 1983, 1984, 1988, 1990
Чэмпіён Расеі:
- 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2003,
- 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013,
- 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2021, 2024
Пераможца Адзінай лігі ВТБ:
- 2008 (промакубок), 2010, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019,
- 2021, 2024
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Удзельнік Фіналу чатырох Кубку эўрапейскіх чэмпіянатаў/Эўралігі:
- 1966, 1996, 2001, 2003, 2004, 2005, 2010, 2013, 2014, 2015, 2017, 2019
- Удзельнік фіналу чатырох NEBL:
- 2001