Перайсьці да зьместу

Калеў Талін (баскетбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заснаваны 1998
Арэна Саку Суўрхаль
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Ка́леў» (па-эстонску: Tallinna Kalev) — эстонскі баскетбольны клюб з Таліну. Створаны ў 1920-я гады. Выступае ў Эўралізе і Адзінай лізе ВТБ. Пераможца апошняга чэмпіянату СССР па баскетболе ў 1991 годзе.

Баскетбольны клюб «Калеў» быў заснаваны ў 1920-х гадах пры аднайменным эстонскім спартовым аб’яднаньні.

Цяпер у спаборніцтвах чэмпіянату Эстоніі і Балтыйскай баскетбольнай лігі «SEB BBL Challenge Cup» (ББЛ) удзельнічаюць 2 клюбы, у назвах якіх прысутнічае словазлучэньне «Tallinna Kalev» (Талінскі Калеў), гэта:

  • БК «Калеў/Крамо» (па-эстонску: Tallinna BC Kalev/Cramo), былы БК «Ehitustööriist», што купіў напярэдадні сэзону 2005/2006 у канцэрну «Калеў» правы на выкарыстаньне брэнду «Kalev» у новай назьве клюбу;
  • менавіна БК «Таліна Калеў» (па-эстонску: Tallinna Kalev), былы БК «Пірыта» (па-эстонску: BC Pirita), заснаваны ў 2002 годзе і падпісаўшы ў траўні 2008 году з талінскім аддзяленьнем Эстонскага спартовага аб’яднаньня «Калеў» дамову, што дае правы клюбу, пачынаючы з сэзону 2008/2009, выступаць пад назвай «Tallinna Kalev».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калеў Талін (баскетбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў