Аляксей Трасьцінецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Трасьцінецкі
«Цмокі-Менск» — №6
Лёгкі форвард
Рост: 200 см
Вага: 98 кг
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэньня: 2 сакавіка 1986 (38 гадоў)
Менск, Беларусь
Клюбная кар’ера
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні

Аляксей Трасьцінецкі (2 сакавіка 1986, Менск) — беларускі баскетбаліст. Гуляе на пазыцыі лёгкага форварда. Гуляе за «Цмокі-Менск» і Зборную Беларусі па баскетболе. Чатыры разы ўдзельнічаў у "матч зорак Беларусі", двойчы ўдастойваўся ў іх званьня MVP[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай школы баскетбола. Першы трэнер — Міхаіл Фэйман.

Выступаў за беларускія баскетбольныя клюбы зь Менску РШВСМ (Менск), "Віталюр", "Менск-2006"/"Цмокі-Менск". У 2014 г. падпісаў кантракт з расейскім клюбам БК "Разань"[2][3], дзе адыграў два сэзоны. У 2016 г. вярнуўся ў "Цмокі-Менск"[4].

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (U-18) у 2003-2004 г.г. і маладзёжную зборную Беларусі (U-20) у 2005-2006 г.г. З 2008 году — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — Ірына. Сын — Раман (2009 г.н.)

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Беларусі ў сэзонах 2004/05, 2005/06, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2009/10, 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2016/17, 2017/18.
  • Бронзавы прызэр Чэмпіянату Беларусі 2003/04.
  • Уладальнік Кубка Беларусі сэзонаў 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]