Імпульс-БДУІР Менск
| Імпульс-БДУІР | |
![]() | |
| Заснаваны | 2006 |
|---|---|
| Мінуўшчына |
|
| Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
| Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
|
| |
| Спасылкі | |
«Імпульс-БДУІР» — беларускі баскетбольны клюб зь Менску, што выступае ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З стварэньнем унівэрсытэту баскетбол быў самым папулярным відам спорту ў навучальнай установе[1]. Зборная ўнівэрсытэту была чэмпіёнам краіны сярод ВНУ краіны. У 1968 годзе была сфармаваная каманда дзеля ўдзелу ў Першай лізе чэмпіянату СССР. Па стварэньні айчыннага чэмпіянату ў ім спаборнічала каманда РТІ, якая была расфармаваная ў 2003 годзе. Клюб «Імпульс-БДУІР» быў створаны ў 2006 годзе і ўважаецца пераемнікам каманды РТІ. З 2010 году клюб выступае ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі[2], часта займаючы апошнія месцы. У 2021 годзе «Імпульс-БДУІР» упершыню ў гісторыі здабыў бронзавыя мэдалі, перамогшы ў сэрыі за трэцяе месца «Горадню-93» зь лікам 3:1[1][3]. Пры гэтым у двух першых матчах каманда абмяняліся перамогамі, а ў двух наступных матчах сэрыі двойчы перамогу сьвяткавалі «студэнты»[3]. Да гэтага найлепшым вынікам каманды было 4 месца, здабытае ў сэзоне 2015—2016 гадоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 «Импульс-БГУИР» — бронзовый призер мужского чемпионата Беларуси по баскетболу. БДУІР.
- ↑ «БГУИР-РЦОР» будет выступать в элите мужского баскетбола. БДУІР.
- 1 2 Баскетболисты “Импульса-БГУИР” впервые взяли бронзу чемпионата Беларуси. Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Імпульс»-БДУІР на сайце eurobasket.com
