Парма Перм
Парма | ||
![]() | ||
Заснаваны | 2012 | |
---|---|---|
Месцазнаходжаньне | Перм, Расея | |
Арэна | Молат Зьмяшчальнасьць: 7000 | |
Галоўны трэнэр | Яўген Пашуцін | |
Чэмпіянат | Адзіная ліга ВТБ | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
![]() |
«Па́рма» (па-расейску: Парма) — расейскі мужчынскі баскетбольны клюб зь Пярмі. Створаны 2 жніўня 2012 году. Выступае ў Адзінай лізе ВТБ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Баскетбольны клюб «Парма» быў закладзены ў 2012 годзе. Грунтам да стварэньня стаў праект «Акадэмія баскетболу», ажыцьцёўлены пры падтрымцы міністэрства спорту Пермскага краю і цэнтру спартовай падрыхтоўкі Пермскага краю. Трэнэрскі штаб каманды быў сфармаваны былым капітанам «Урал-Грэйтам» Вячаславам Шушаковым і трэнэрам Уладзімерам Палуянавым. Першы сэзон «Парма» згуляла ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Расеі і стала лідэрам паводле наведвальнасьці на хатніх матчах, маючы ў сярэднім 1700 гледачоў. Лідэрамі паводле вынікаў сэзону сталі капітан Васіль Бабайлаў ды іншыя гульцы, як то Антон Катаеў, Аляксандар Віньнік і Аляксандар Башмінаў, які да таго ж быў генэральным дырэктарам клюбу.
Сэзон 2013—2014 гадоў «Парма» згуляла ў Супэрлізе. Каманду папоўнілі пермскія выхаванцы, як то Сяргей Чарноў, Антон Брэўнаў, Мікалай Жмака і Антон Шчарбінін. Сэзон каманда скончыла на 11-м месцы. У наступны год «Парма» акрамя Супэрлігі яшчэ згуляла у розыгрышы за Кубак Расеі. У міжсэзоньні 2014—2015 гадоў «Парма» сталася ўладальніцай Адкрытага Кубка Ўдмуртыі. Сам сэзон стаў пераломным для каманды, бо ўпэўненае лідэрства ў Супэрлізе цягам 22-х тураў зьмяніла стаўленьне «Пармы» з боку супернікаў. На каманду зараз сталі настройвацца як на аднаго зь лідэраў чэмпіянату, але ў выніку пермцы завяршылі сэзон на 7-м месцы.
Дзякуючы кропкавай сэлекцыі ў міжсэзоньні 2015—2016 гадоў «Парма» атрымала якаснае ўзмацненьне ў асобе пэрспэктыўнага форварда Вадзіма Балякіна ды іншых баскетбалістаў. Пракрочыўшы паводле суме двух сустрэчаў у 1/4 фіналу розыгрышу Кубка Расеі «Новасібірск», «Парма» ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла ў Фінал чатырох Кубка Расеі. У фінале, які ладзіўся ў Пярмі, мясцовая каманда перагуляла пецярбурскі «Зэніт» зь лікам 97:65 і здабыла Кубак Расеі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіянат Расеі:
Кубак Расеі: