Рытас Вільня
Рытас | |||
Заснаваны | 1997 | ||
---|---|---|---|
Месцазнаходжаньне | Вільня, Летува | ||
Арэна | Авія-Салюшнс-Груп-Арэна Зьмяшчальнасьць: 11 000 | ||
Галоўны трэнэр | Гедрус Жыбенас | ||
Чэмпіянат | Летувы | ||
2023—2024 | 1 месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
(абнаўленьне: 15 траўня 2015) |
«Рытас» (па-летувіску: Rytas) — летувіскі баскетбольны клюб, які базуецца ў горадзе Вільні. Заснаваны ў 1997 годзе. Адзін з самых тытулаваных летувіскіх клюбаў, які мае ня толькі перамогі ў айчынных спаборніцтвах, але, таксама, і ў міжнародных турнірах. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на «Авія-Салюшнс-Груп-Арэне» (зьмяшчальнасьць 11 тысячаў чалавек), у той час як ня топавыя матчы праходзяць на «Джып-Арэне» (зьмяшчальнасьць 2,5 тысячы чалавек), якая месьціцца побач з галоўнай пляцоўкай.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя клюбу паходзіць ад 1964 году, калі ў Вільні быў заснаваны баскетбольны клюб «Статыба». «Статыба» прымаў удзел у чэмпіянатах СССР, найлепшым дасягненьнем клюбу зьяўляецца выніковы трэці радок у 1979 годзе. У 1997 годзе віленская газэта «Летувас Рытас» купіла клюб і пераназвала яго ў «Летувас Рытас».
Пасьля зьмены ўласьніка клюб загуляў мацней. У сэзоне 1998—1999 гадоў «Летувас Рытас» выйшаў у супэрфінал летувіскага чэмпіянату, але саступіў ковенскаму «Жальгірысу». Аднак ужо ў наступны сэзон «Летувас Рытас» перамог у супэрфінале «Жальгірыс» і стаў чэмпіёнам Летувы, перарваўшы шматгадовую гегемонію ковенскага клюбу. У 2002 годзе «Летувас Рытас» атрымаў перамогу ва ўпартай 7-матчавай сэрыі, якая скончылася ў овэртайме апошняга матчу. Гэты супэрфінал клюб зь Вільні правёў без свайго цэнтравога Робэртаса Яўтокаса, які трапіў у аварыю на матацыклі.
Сэзон 2004—2005 гадоў быў сэзонам вялікіх пераменаў для клюбу. Была пабудаваная новая хатняя арэна, «Авія-Салюшнс-Груп-Арэна», галоўным трэнэрам каманды ўпершыню стаў замежны спэцыяліст, да клюбу далучыліся 4 дасьведчаныя легіянэры. Усё гэта дало вынік і «Летувас Рытас» дамогся самага высокага дасягненьня за ўсю сваю гісторыю — атрымаў перамогу ў Кубку УЛЕБ і забясьпечыў сабе квіток на наступны сэзон Эўралігі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Летувы (7):
- 2000, 2002, 2006, 2009, 2010, 2022, 2024
- Уладальнік Кубка Летувы (3):
- 1998, 2009, 2010
- Уладальнік Кубка караля Міндоўга (2):
- 2016, 2019
- Уладальнік Кубка УЛЕБ (3):
- 2005, 2009
- Пераможца Паўночнаэўрапейскай лігі:
- 2002
- Пераможца Балтыйскай бакетбольнай лігі (3):
- 2006, 2007, 2009