Рубон Віцебск
БК Рубон | |||
Ранейшыя назвы | Лякаматыў | ||
---|---|---|---|
Заснаваны | 2006 | ||
Мінуўшчына |
| ||
Месцазнаходжаньне | Віцебск, Беларусь | ||
Арэна | Віцебскі цэнтральны спартовы комплекс Зьмяшчальнасьць: 330 | ||
Галоўны трэнэр | Руслан Байдакоў | ||
Чэмпіянат | Беларусі | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына |
«Рубон» — беларускі баскетбольны клюб зь Віцебску, што выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мужчынскі баскетбольны клюб быў заснаваны летам 1995 году, калі дзякуючы фінансавай падтрымцы Яўгена Шаракова і яго фірмы «Шыком» каманда з аднайменным назовам прыняла ўдзел у турніры «Спалдзінг» у Менску. Ідэйным натхняльнікам і галоўным трэнэрам стаў заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь Дзьмітры Рыбакоў. Каманда заняла 2-е месца, пасьля чаго было вырашана захаваць яе і ператварыць у прафэсійны клюб.
У сэзоне 1995/96 каманда атрымала ліцэнзію ад Беларускай фэдэрацыі баскетболу і стала сталым удзельнікам найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Кіраваць камандай працягнуў Дзьмітры Рыбакоў. Ужо праз два гады пасьля заснаваньня (сэзон 1997/98) каманда стала срэбраным прызэрам чэмпіянату Беларусі.
Практычна з самага заснаваньня спонсарамі сталі кампанія «КіС» і Віцебскае аддзяленьне «Беларускай чыгункі», таму ў розны час віцябляне выступалі пад назвамі «Шыкам-Лякаматыў» і «Лякаматыў-КіС».
У 2000-я гады Дзьмітры Рыбакоў працягваў заставацца дырэктарам і галоўным трэнэрам, але фактычна гульнёй каманды кіравалі старэйшыя трэнэры Аляксандар Гуляеў (2001—2006), Сяргей Махон (2006—2008) і Руслан Байдакоў (2008—2009), а ў сэзоне 2004/2005 у якасьці кансультанта ў камандзе працаваў самы тытуляваны беларускі трэнэр Аляксандар Барысаў. У гэтыя гады каманда выйгравала срэбраныя (2003/2004) і бронзавыя (2004/2005) мэдалі чэмпіянату Беларусі.
З 2009 году галоўным трэнэрам зьяўляецца Руслан Байдакоў — выхаванец віцебскага баскетболу, пераможца моладзевага чэмпіянату Эўропы 1994 году, які гуляў за беларускія, расейскія, польскія і нямецкія клюбы, які кіраваў юніёрскай, моладзевай і нацыянальнай зборнымі Беларусі.
Напачатку сэзону 2011/12 было вырашана зьмяніць назву каманды. Пасла шэрагу кансультацыяў з прадстаўнікамі віцебскіх СМІ і заўзятарамі была абараная назва «Рубон»[1].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбраны прызэр Чэмпіянату Беларусі: 1997/1998, 2003/2004.
- Бронзавы прызэр Чэмпіянату Беларусі: 2004/2005.
- Фіналіст Кубку Беларусі: 1999, 2004, 2006, 2010.