Аляксандар Семянюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Семянюк
Александр Семенюк.jpg
«Цмокі-Менск» — №15
Цэнтравы
Рост: 208 см
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэньня: 14 верасьня 1993 (29 гадоў)
Гомель, Беларусь
Клюбная кар’ера
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Мэдалі

Аляксандар Семянюк (нар. 24 верасьня 1993г., Гомель) — беларускі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі і беларускі клюб «Цмокі-Менск». Амплюа — цэнтравы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў кар’еру ў клюбе «Віталюр-РДВАР» у 2009 г. і выступаў за яго да расфармаваньня ў 2011 г. Гуляў за юнацкую (U-16), юніёрскую (U-18) і моладзевую (U-20) зборную Беларусі.

Сэзон 2011/2012 распачаў ў клюбе «Менск-2006» (цяпер — «Цмокі-Менск»), стаў уладальнікам Кубку Беларусі, выступаў ў Адзінай лізе ВТБ. У лютым 2012 г. пераведзены ў фарм-клюб «Менск-2006-2» (цяпер — «Цмокі-Менск-2»).[1], стаў зь ім бронзавым прызэрам Чэмпіянату Беларусі. Па выніках сэзону 2012/2013 прызнаны лепшым маладым гульцом Чэмпіянату Беларусі.[2]

Сэзон 2013/2014 провёў у Горадні, выступаў за клюбы «Прынёманьне» (да сьнежня 2013 г.)[3] і «Гародня-93», стаў срэбраным прызэрам Чэмпіянату Беларусі.

У 2014 г. вярнуўся ў «Цмокі-Менск»[4], неаднаразова выйграваў з клюбам Чэмпіянат Беларусі і Кубак Беларусі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]