Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка (Камянец)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Сімяонаўская царква
Сімяонаўская царква
Краіна Беларусь
Места Камянец
Каардынаты 52°24′14.14″ пн. ш. 23°49′22.86″ у. д. / 52.4039278° пн. ш. 23.8230167° у. д. / 52.4039278; 23.8230167Каардынаты: 52°24′14.14″ пн. ш. 23°49′22.86″ у. д. / 52.4039278° пн. ш. 23.8230167° у. д. / 52.4039278; 23.8230167
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня 1914
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́га Сімяо́на Сто́ўпніка — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Камянцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Камянцы збудавалі ў 1912—1914 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.

Яскравы прыклад Маскоўска-Яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае традыцыйную 4-часткавую кампазыцыю, выцягнутую восьсю ўсход-захад: 3-ярусная званіца, трапезная, квадратны 3-нэфавы асноўны аб’ём і 5-гранная апсыда. У аб’ёмна-плястычнай структуры будынка выкарыстоўваюцца формы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: кампазыцыя званіцы (васьмярык на чацьверыку), якая завяршаецца 8-гранным шатром, прарэзаным люкарнамі, з купалам-цыбулінай, какошнікі, броўкі, закамары асноўнага аб’ёму, пяцікупальле і іншае. Асноўны кубападобны аб’ём стаіць на высокім цокалі і завяршаецца сьветлавым цыліндрычным барабанам. Над аркавым парталам галоўнага ўваходу месьціцца ніша такой самай формы з размалёўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца какошнікі, сухарыкі, броўкі, закамары і іншыя.

Усярэдзіне нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на папружных арках і сфэрычным купалам барабану ў цэнтры. Асноўны кампазыцыйны і дэкаратыўны элемэнт інтэр’еру — 3-ярусны іканастас, які адмяжоўвае акруглую апсыду[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гогаля
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000323