Царква Сьвятога Духа (Азёры)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Духа
| |
Царква Сьвятога Духа
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Азёры |
Каардынаты | 53°43′20.86″ пн. ш. 24°10′50.76″ у. д. / 53.7224611° пн. ш. 24.1807667° у. д.Каардынаты: 53°43′20.86″ пн. ш. 24°10′50.76″ у. д. / 53.7224611° пн. ш. 24.1807667° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Сьвятога Духа | |
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Духа — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Азёрах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Азёрах збудавалі ў 1866 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду XVIII ст.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжна-восевая кампазыцыя складаецца з званіцы, вузкай і нізкай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі і прастакутнай апсыды. 3-ярусная васьмерыковая званіца накрываецца шатром з купалам-цыбулінай, купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане таксама завяршаецца 4-схільны дах асноўнага аб’ёму. Центральны і бакавыя прастакутныя ўваходныя праёмы афармляюцца парталамі з трыкутнымі франтонамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі бакавых фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, прафіляваныя карнізы на дэнтыкулах, аркатурныя фрызы, кілепадобныя ліштвы аркавых вокнаў-біфорыюмаў. У дэкоры атынкаванай званіцы выкарыстоўваюцца какошнікі, круглыя разеткі з крыжамі, аркатурны фрыз зь вісячых гірак.
Роўная столь малітоўнай залі падтрымліваецца 4 масіўнымі пілёнамі, сьцены апрацоўваюцца прастакутнымі нішамі. Унутры апсыда вылучаецца 3-ярусным іканастасам, з бакоў якога месьцяцца ківоты ў стылі нэаклясыцызму[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 7
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.