Царква Сьвятога Антонія (Косаў)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Антонія | |
Царква Сьвятога Антонія | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Косаў |
| Каардынаты | 52°45′28,53″ пн. ш. 25°09′09,66″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе |
| Эпархія | Пінская япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Антонія на мапе Беларусі Царква Сьвятога Антонія | |
Царква Сьвятога Антонія — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Косаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Косаве збудавалі ў 1868 годзе на месцы пастаўленай у 1597 годзе драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжана-восевую кампазыцыю, якая ўлучае 2-ярусную чацьверыковую званіцу, прастакутную ў пляне трапезную, папярочны асноўны аб’ём і апсыду. Званіца завяршаецца гранёным сфэрычным купалам зь ліхтаром і купалам-цыбулінай. Яшчэ адзін купал-цыбуліна на 8-гранным барабане ўзвышаецца над асноўным аб’ёмам. Галоўны ўваход праз аркавы праём афармляецца 2-схільнай навісьсю на 2 калёнках. Фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб’яднанымі аркавым абрамленьнем у асноўным аб’ёме. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца руставаныя ліштвы, зубчастыя фрызы, прастакутныя панэлі.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай бэлькавай стольлю. Унутраныя памяшканьні аб’ядноўваюцца прасьветамі і ня маюць архітэктурнага дэкору[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Уваход
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Горкага
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 205.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000307 |