Перайсьці да зьместу

Сабор Сьвятога Ёсіфа (Магілёў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Царква Сьвятога Ёсіфа (Магілёў)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Сабор Сьвятога Ёсіфа
Сабор Сьвятога Ёсіфа
Сабор Сьвятога Ёсіфа
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Каардынаты 53°54′04″ пн. ш. 30°20′08″ у. д. / 53.90111° пн. ш. 30.33556° у. д. / 53.90111; 30.33556Каардынаты: 53°54′04″ пн. ш. 30°20′08″ у. д. / 53.90111° пн. ш. 30.33556° у. д. / 53.90111; 30.33556
Канфэсія праваслаўе
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Мікалай Львоў
Будаваньне 17801798 гады
Дата скасаваньня 1938
Сабор Сьвятога Ёсіфа на мапе Беларусі
Сабор Сьвятога Ёсіфа
Сабор Сьвятога Ёсіфа
Сабор Сьвятога Ёсіфа
Сабор Сьвятога Ёсіфа на Вікісховішчы

Царква саборная Сьвятога Ёсіфа — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII стагодзьдзя ў Магілёве, колішні катэдральны сабор. Знаходзілася на Саборным пляцы і ўтварала адзіны ансамбль з Мэмарыяльнай брамай. Твор архітэктуры клясыцызму, адзін з найбольш раньніх помнікаў гэтага стылю ў сакральнай архітэктуры Беларусі[1]. У 1937 годзе савецкія ўлады зьнішчылі царкву.

Мураваная царква Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) ў Магілёве будавалася ў 1780—1798 гадох за кошт дзяржаўнага скарбу на загад маскоўскай гаспадыні Кацярыны II у гонар сустрэчы з аўстрыйскім манархам Ёзэфам II. 29 траўня 1780 году манархі ў памяць пра сустрэчу паклалі камяні ў падмурак будучай царквы. Распрацаваны архітэктарам Мікалаем Львовам праект царквы адзначылі першай прэміяй на конкурсе ў Пецярбургу. У 1802 годзе загадам Урадавага сыноду царква атрымаў статус катэдральнага сабору.

Савецкія ўлады зачынілі сабор. У 1932—1937 гадох у будынку сабору дзеяў музэй гісторыі рэлігіі і атэізму. У 1937 годзе ўрад Беларускай ССР пастанавіў пачаць рэканструкцыю Магілёва дзеля пераносу сюды сталіцы зь Менску. Таго ж году сабор зруйнавалі, на яго месцы пачалося будаваньне гатэлю «Дняпро» (скончылася ў 1939 годзе).

У кастрычніку 2011 году намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Ігар Шардыка паведаміў, што сабор трапіў у лік першых у чарзе на аднаўленьне разбураных помнікаў архітэктуры Магілёва. Адзін з магчымых варыянтаў аднаўленьня сабору — у фармаце канцэртнай залі[2]. Тым часам гістарычнае месца сабору дагэтуль займае гатэль «Дняпро».

Макет сабору ў Магілёўскім музэі этнаграфіі

Помнік архітэктуры клясыцызму. Строгі і кампактавы сваім аб’ёмам будынак амаль ня мае аздобы. Ён завяршаўся пакатым купалам на барабане, прарэзаным 12 круглымі вокнамі. У бок пляцу рэзка выступаў дарычны 6-калённы портык[1][3]. Нягледзячы на параўнальна невялікія памеры, будынак адрозьніваўся манумэнтальнасьцю, дзякуючы ўдала знойдзеным прапорцыям і браку дэкаратыўных дэталеў, якія адцягвалі б увагу[3].

Ва ўнутранай прасторы тактоўна і паступова адбываўся пераход ад строгага і сьціплага фасаду да прыбранага і сьвяточнага інтэр’еру, дзе з напаўцёмнага ўваходу і цэнтральнай часткі, аформленай стройнымі іянічнымі калёнамі, погляд скіроўваўся да ярка асьветленага верхнім сьвятлом алтарнага ўзвышэньня і вокнаў ва ўсходняй сьцяне[1]. На гэтым узвышэньні стаялі прыбраныя «шаты» — ратонда з калёнаў карынцкага ордэру. Над асноўным аб’ёмам узьнімалася гарманічная паўсфэра купалу, у якім выкарыстоўвалася канструкцыя падвойнага купалу, што дазваляла прапускаць роўнае, расьсеянае сьвятло ўсярэдзіну будынка[3].

Роспісы і абразы на медных дошках выканаў сябар архітэктара — расейскі майстар партрэту Ўладзімер Баравікоўскі. У 1784 годзе з Шатляндыі сюды запрасілі каменных справаў майстра Адама Менеласа[3].

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в Лазука Б. Беларуская архітэктура XIX — пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX — пачатку XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2011. — С. 340-341. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7
  2. ^ В Могилёве восстановят Иосифовский собор?
  3. ^ а б в г Николай Львов
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]