Арка Славы (Магілёў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 53°54′05″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. / 53.90133° пн. ш. 30.33486° у. д. / 53.90133; 30.33486

Арка Славы ў Магілёве

А́рка Сла́вы, або Мэмарыя́льная а́рка — трыюмфальная арка ў Магілёве, разьмешчаная па вул. Першамайскай у сквэры імя I. С. Лазарэнкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саборны пляц у XVIII ст., Мэмарыяльная арка крайняя справа

Узьведзена ў 1780 годзе на Саборным пляцы, насупраць сабору Сьвятога Ёсіфа (зруйнаваны савецкімі ўладамі). Праз гэтую арку ў 1780 годзе праяжджала ў Магілёў расейская імпэратрыца Кацярына II[1], якая наведвала горад для сустрэчы з аўстрыйскім імпэратарам Ёзэфам II[2].

Арка рэстаўравана ў 1950-я гады. Тады ж над нішай усталяваны барэльефы У. І. Леніна, гербу СССР, сярпа і молату.

У 1964 годзе на арцы Славы ў Магілёве ўсталяваны мэмарыяльныя дошкі, на якіх пералічаны часьці і злучэньні Чырвонай Арміі, якія былі ўзнагароджаныя за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ордэнамі Чырвонага Сьцягу, Суворава II ступені, Суворава III ступені, а таксама атрымалі назву «Магілёўскіх».

У 2011 годзе мэмарыяльныя дошкі на арцы абноўлены[3].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арка ўяўляе сабой простакутнае ў пляне збудаваньне з двума выступамі-рызалітамі, якое завершана шырокім прафіляваным карнізам і ламаным трохкутным франтонам, па тарцах флянкіравана дзьвюмя калёнамі карынцкага ордэру з антаблемэнтам. У цэнтры галоўнага фасаду — вялікая паўцыркульная ніша.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.
  2. ^ Сайт Mogilev.by. Трыумфальная арка
  3. ^ Сайт Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. У Магілёве абнавілі арку Славы па вуліцы Першамайскай

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.