Халадовая крапіўніца
Халадовая крапіўніца | |
Спэцыяльнасьць | дэрматалёгія |
---|---|
Халадовая крапіўніца ў Вікісховішчы |
Халадовая крапіўніца — алергія на холад, ад якога на адкрытых участках скуры ўзьнікаюць чырвоныя плямы. Ускладненьне немачы выклікае ваніты, запамароку, дыхавіцу, тахікардыю, зьніжэньне артэрыяльнага ціску і шок. Сымптомамі ёсьць чырвоныя плямы на скуры, скурны сьверб і смыленьне, што адзначаюцца цягам некалькіх гадзінаў пры абмываньні халоднай вадой, пераходзе з халоднага памяшканьня ў цёплае і ў марознае ды сырое надвор’е[1]. Пры зьліцьці чырвоных плямаў назіраецца ацёк скуры.
Папярэджаньню хваробы спрыяе загартоўваньне, нашэньне нацельнай бялізны з бавоўны і дастаткова цёплай вопраткі, змазваньне перад выхадам на вуліцу твару, рук і шыі крэмам. Узьнікненьню хваробы спрыяюць карыес зубоў, вірусны гепатыт, глісная хвароба і разлад страўнікава-кішачнага тракту, гаймарыт, танзіліт і халецыстыт[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вольга Кулінковіч. Я проста замерз або цяжка захварэў // Краіна здароўя. — 19 лютага 2011. — № 9 (245). — С. 9.
- ^ Сьвятлана Хорсун. Мароз давёў да сьлёз // Менская праўда : газэта. — 18 сьнежня 2010. — № 208-209 (13576-13577). — С. 11.
Гэта — накід артыкула пра дэрматалёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |