Гаймарыт
Гаймарыт (верхнясківічны сінусіт) — запаленьне сьлізьніцы верхнясківічнай(en) каляноснай пазухі(en)[1]. Назоў ад прозьвішча лекара Натаніэля Гаймара(en), які ўпершыню апісаў прыкметы хваробы ў ХVІI стагодзьдзі. Выклікаецца парушэньнем ачышчэньня пазухаў праз ацёк сьлізьніцы. Ускладненьне вядзе да запаленьня мазгавой абалонкі (мэнінгіт).
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хваробу прадухіляе лячэньне карыесу зубоў і запаленьня ў роце (парадантыт), змазваньне ноздраў супрацьмікробным сродкам (аксалінавая мазь і мэнтолавы алей) перад выхадам на вуліцу ў халодную пару.
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьвіцьцю хваробы спрыяе насмарк, інфэкцыя (грып і шкарлятына), карыес верхніх зубоў, парушэньне насавога дыханьня праз адэноіды, пераахаладжэньне.
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвароба выяўляецца праз агульную слабасьць, закладзенасьць носа, адчуваньне ціску і напругі ў вобласьці вачэй, шчок і верхняй сківіцы, боль у вобласьці каляносных пазухаў, галаўны боль пры кашлі, чханьні і нахіле галавы. Адзначаецца павышэньне тэмпэратуры цела і гнойныя выдзяленьні з носа[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляксандар Арцюшкевіч. Гаймарыт // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 439. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ Вольга Цыбульская. Гаймарыт: калоць або не калоць // Краіна здароўя. — 30 сьнежня 2009. — № 55 (169). — С. 7.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |