Перайсьці да зьместу

Гадзіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гадзіна (пазначэньне: г, h) адзінка вымярэньня часу. Гадзіна не зьяўляецца адзінкай СІ, але яе выкарыстаньне дапушчаецца сумесна з СІ. Па сучасным азначэньні, гадзіна роўная 3600 сэкундам або 60 хвілінам.

Гадзіна першапачаткова была ўсталяваная на старажытным Блізкім Усходзе як зьменная мера, роўная 1⁄12 дня або ночы. Такія сэзонныя гадзіны, вядомыя таксама як часовыя або няроўныя гадзіны, зьмяняліся ў залежнасьці ад сэзону і шыраты. Роўныя гадзіны або раўнадзенныя гадзіны вызначаліся як 1⁄24 содняў, вымеранага ад апоўдня да апоўдня. Нязначныя сэзонныя ваганьні гэтай адзінкі былі ўрэшце залагоджаныя праз усталяваньне іх як 1⁄24 сярэдняга сонечнага дня. Паколькі гэтая адзінка не была сталай праз доўгатэрміновыя ваганьні ў абарачэньні Зямлі, азначэньне гадзіны была ўрэшце адлучанае ад зямнога абарачэньня і вызначанае праз атамную або фізычную сэкунду.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]