Карыес зубоў
Карыес (па-лацінску: Caries dentium) — гэта складаны працэс, які разьвіваецца й бяжыць марудна, паталягічны працэс у цьвёрдых тканінах зуба, што ўзьнікае ў выніку спалучанага ўзаемадзеяньня неспрыяльных вонкавых/унутраных і агульных/мясцовых фактараў, які характарызуецца ў пачатковай стадыі свайго разьвіцьця кропкавай дэмінэралізацыяй неарганічнай часткі эмалі, разбурэньні яе арганічнага матрыкса, што сканчаецца, як правіла, дэструкцыяй цьвёрдых тканінаў зуба з утварэньнем паражніны/дэфэкту ў эмалі, дэнтыне, а пры адсутнасьці лячэньня — узьнікненьне запаленчых ускладненьняў з боку пульпы й перыадонту.
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвароба прадухіляецца праз абмежаваньне спажываньня цукру да 30% складу харчаваньня, чыстку зубоў раніцай і ўвечары з выкарыстаньнем флосаў і зубных ёршыкаў, ужываньне фтараванай солі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ В.В. Кароткая. Лепш папярэдзіць, чым лячыць // Зьвязда : газэта. — 27 лістапада 2010. — № 229 (26837). — С. 14. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |