Перайсьці да зьместу

Фрыксан Эраса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрыксан Эраса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 траўня 1988(1988-05-05)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 190 см
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2011 Эль-Насьяналь[d] 68 (2)
2007 Тэкніка Ўнівэрсытарыё[d] 3 (0)
2012—2015 Барсэлёна 83 (2)
2014 Фламэнгу 2 (0)
2015 Грэмію 23 (2)
2016—2018 Атлетыку Мінэйру 22 (0)
2018 Вашку да Гама 5 (0)
2019 Барсэлёна 0 (0)
2020—2021 9 кастрычніка[d] 3 (0)
Зборныя
2011—2018 Эквадор 64 (2)

Фры́ксан Эра́са (па-гішпанску: Frickson Erazo; нар. 5 траўня 1988 году, Эсмэральдас, Эквадор) — былы эквадорскі футбаліст, абаронца. і нацыянальнай зборнай Эквадору.

Кар’еру пачаў у клюбе «Эль-Насьяналь», у якім правёў шэсьць сэзонаў. У студзені 2012 году далучыўся да гуаякільскага клюбу «Барсэлёна», за які дэбютаваў 2 лютага супраць клюбу «Дэпартыва Куэнка» (3:1). 29 красавіка забіў першы гол за новы клюб у матчы супраць каманды ЛДУ (2:2). У першым сэзоне ў «Барсэлёне» стаў чэмпіёнам краіны.

У студзені 2014 году на ўмовах арэнды выступаў за бразыльскі клюб «Фламэнгу». У дэбютным матчы 2 лютага супраць клюбу «Макаэ» ў рамках Лігі Карыёка быў выдалены з пляцоўкі. У 2015 годзе застаўся ў Бразыліі, аднак зьмяніўшы клюб на «Грэмію».

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эквадору 20 красавіка 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргентыны.

«Барсэлёна»:

«Фламэнгу»:

«Атлетыку Мінэйру»:

  1. Frickson Erazo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Frickson Erazo // FBref (анг.)
  3. Frickson Erazo // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]