Барсэлёна Гуаякіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барсэлёна
Заснаваны 1 траўня 1925[1]
Горад Гуаякіль, Эквадор
Стадыён Манумэнталь Ісыдра Рамэра Карба
Умяшчальнасьць: 59 283
Прэзыдэнт Карляс Альфара Марэна[d]
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
barcelonasc.com.ec (гішп.)

«Барсэлёна» (па-гішпанску: Barcelona S.C.) — эквадорскі футбольны клюб з Гуаякіля. Выступае ў эквадорскім найвышэйшым дывізіёне Сэрыі А і ёсьць адзіным клюбам Эквадору, які ніколі не выступаў дывізіёнам ніжэй у Сэрыі Б[2]. «Барсэлёна» — самая пасьпяховая і папулярная футбольная каманда ў краіне, але ў Кубку Лібэртадорэс клюб ніколі не здабываў галоўны тытул, спыняючыся толькі ў фінале. Клюб быў закладзены 1 траўня 1925 году Эўтыміё Пэрэсам, гішпанскім імігрантам, які назваў клюб у гонар свайго роднага гораду Барсэлёны. Свае хатнія матчы дружына ладзіць на стадыёне Манумэнталь Ісыдра Рамэра Карба, найвялікшым у Эквадоры. Асноўным супернікам клюбу ёсьць яшчэ адна гуаякільская каманда «Эмэлек», матчы паміж супернікамі лічацца найважнейшым дэрбі ў Эквадоры. У дадатак да футболу клюб мае сэкцыі па баскетболе, боўлінзе, боксе, плаваньні, валейболе, бэйсболе, лёгкай атлетыцы і тэнісе.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]