Перайсьці да зьместу

Крыстыян Набоа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Набоа
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 красавіка 1985(1985-04-09)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 183 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007 Эмэлек 89 (8)
2007—2012 Рубін Казань 109 (22)
2012—2015 Дынама Масква 78 (12)
2015 ПАОК 14 (2)
2015—2017 Растоў 50 (6)
2017—2019 Зэніт 13 (0)
2018 Рубін Казань 10 (2)
2019—2023 Сочы 106 (36)
2024 Эмэлек 0 (0)
Зборныя
2009—2021 Эквадор 83 (4)

Крыстыя́н Фэрна́нда Набо́а Тэ́льлё (па-гішпанску: Christian Fernando Noboa Tello; нар. 8 красавіка 1985 году, Гуаякіль, Эквадор) — колішні эквадорскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Эквадору.

Пачаў кар’еру ў клюбе «Эмэлек» з роднага Гуаякілю. Цікавасьць да гульца ў расейскіх агентаў казанскага клюбу зьявілася выпадкова, калі Курбану Бердыеву прапанавалі іншага гульца, але на праглядзе ён адзначыў менавіта Набоа.

У 2007 годзе падпісаў кантракт з «Рубінам» тэрмінам на пяць гадоў. У дэбютным матчы супраць «Растова» забіў гол у сваю браму. Першы мяч у Прэм’ер-лізе забіў у браму маскоўскага «Спартаку». Стаў першым эквадорцам у расейскім футболе. Разам к клюбам двойчы стаўся чэмпіёнам Расеі.

У зімовае міжсэзоньне 2011—2012 гадоў Набоа перайшоў у склад маскоўскага «Дынама»[4].

Набоа быў прызваны ў склад нацыянальнай зборнай Эквадору для ўдзелу ў сэрыі з двух неафіцыйных таварыскіх матчаў у канцы 2006 году супраць гішпанскіх аўтаномных супольнасьцяў.

«Рубін»:

«Зэніт»:

  1. Christian Noboa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Christian Noboa // FBref (анг.)
  3. CHRISTIAN FERNANDO NOBOA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. Кристиан Нобоа: Думаю о российском гражданстве. Sportbox.ru

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]