Файбіш-Шрага Зарфін
Файбіш-Шрага Зарфін | |
Дата нараджэньня | 7 студзеня 1900 або 1893[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 верасьня 1975 або 1975[1] |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | артыст, маляр, дызайнэр, ілюстратар, паэт |
Навуковая сфэра | малярства[1], кніжная ілюстрацыя[d][1] і паэзія[1] |
Жанры | малярства |
Файбіш-Шрага Зарфін, Сэм Зарфін (па-француску: Faïbich-Schraga Zarfin; 1899, Сьмілавічы — 1975, Рані-су-Буа, Францыя) — францускі мастак беларускага паходжаньня.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў мястэчку Сьмілавічы каля Менску. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у віленскай школе вытанчаных мастацтваў. У 1914 эміграваў у Палестыну, вучыўся ў Акадэміі мастацтваў Бэцалель у Ерусаліме. У 1918—1920 служыў у брытанскім войску. У 1920 прыняў удзел у выставе, зладжанай мэрам Ерусаліма. На той час ягоны стыль быў блізкі да фавізму[2].
У 1923 зьехаў у Бэрлін, праз рок — у Парыж. У 1925—1940 часта выстаўляецца ў Салёне незалежных, малюе эскізы для модных сукенак. У 1929 ажаніўся, у 1931 атрымаў францускае грамадзянства. У 1939 мабілізаваны, пасьля сканчэньня ваенных дзеяньняў зь сям’ёй сьпярша ўцякае ў Ліён, пасьля ў Грэнобль; працы, пакінутыя ім у парыскай кватэры, зьніклі бяз сьледу. З 1947 жыве ў Рані-су-Буа. Быў знаёмы з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным.
З 1950-х выставы ладзяцца ў Нью-Ёрку, Оксфардзе, іншых местах. У 1963 выйшла калектыўная манаграфія, прысьвечаная мастаку. Уваходзіў у кола мастакоў «Парыскай школы».
Памёр у 1975.
Спадчына мастака ў музэях Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творы Царфіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, у карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» (13 жывапісных работ), у калекцыі кампаніі «А-100».
У 2011 годзе Белгазпрамбанк (старшыня праўленьня — Віктар Бабарыка) набыў у Надзін Нэзавэр, экспэрта па Парыскай школе 1905—1939 гг., 12 твораў Шрагі Царфіна[3]. Таксама ў калекцыі Белгазпрамбанка ёсьць карціна Царфіна «Альпійская даліна» — падарунак Цэнтра «Арт Банкінг»[4].
У 2012 годзе дачка мастака Ліліян Дзюляк-Царфін перадала ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музэю Рэспублікі Беларусь дзьве працы свайго бацькі — «Лес» і «Сьветлы нэф». Спадарыня Дзюляк перадала працы праз свайго сына Іва, які па запрашэньні Белгазпрамбанка наведаў адкрыцьцё выставы «Мастакі Парыскай школы зь Беларусі» 20 верасьня 2012 года[5][6].
У 2019 годзе кампанія «А-100» набыла ў спадчыньнікаў Шрагі Царфіна 15 твораў мастака[7].
Пэрсанальная выстаўка «Шрага Царфін. Рух да сьвятла», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэньня мастака, працавала ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі з 6 сьнежня 2019 па 19 лютага 2020[8].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Zarfin, Fajbiš Šraga // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Зарфин Файбич-Шрага (1899—1975) «Дети в парке» (рас.). Антыкварны салён «Богема». Праверана 24 ліпеня 2011 г.
- ^ Возвращение на родину шедевра витебской знаменитости (рас.) Витебский Курьер Праверана 2021-08-29 г.
- ^ Альпийская долина
- ^ Возвращение на Родину
- ^ Liliane Dulac Zarfin (2014-10-20) Zarfin 2008–2014 (анг.) zarfin.com Праверана 2014-12-20 г.
- ^ 15 карцін мастака Парыскай школы Шрагі Царфіна вярнуліся ў Беларусь Эўрапейскае радыё для Беларусі Праверана 2021-08-29 г.
- ^ Афіша выстаўкі «Шрага Царфін. Рух да святла» Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь Праверана 2021-08-29 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс (рас.)
- «Парыская школа» (анг.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |