Раксалана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хюрэм Хасэкі Султан
Раксалана
невядомы мастак, XVI стагодзьдзе
4-я
жонка султана Сулеймана I
1530 — 15 сакавіка 1558
Папярэднік Махідэўран Султан
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксандра (альбо Настасься) Лісоўская
Нарадзілася 1505, Рагацін або Чамяроўцы, Каралеўства Польскае
Памерла 15 сакавіка 1558, Стамбул, Асманская імпэрыя
Нашчадкі
Муж Сулейман I Пышны
Бацька Гаўрыла Лісоўскі
Маці Аляксандра Лісоўская
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лісоўская.

Хюрэ́м Хасэкі́ Султа́н (па-асманску: خرم سلطان, па-турэцку: Hürrem Haseki Sultan), у Эўропе вядомая як Раксала́на (па-лацінску: Roxolana, сапраўднае імя невядомае, згодна зь літаратурнай традыцыяй — Наста́сься або Алякса́ндра) Лісо́ўская па-польску: Alexandra Lisowska; 1505[4], Рагацін[5], Галіцкая зямля, Рускае ваяводзтва, або Чамяроўцы[6], Камянецкі павет, Падольскае ваяводзтва, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558[7], Стамбул, Асманская імпэрыя) — адна з жанок султана Асманскай імпэрыі Сулеймана І Пышнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасьля таго, як у 1518 або 1520 року была палоненая крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана І мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, паспрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Сэліма II.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў 1505 року, паколькі дакладна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе[4], а ён нарадзіўся ў 1494. У крыніцах XVI стагодзьдзя крыніц пра імя будучай султанкі няма, першыя зьяўляюцца толькі ў XIX стагодзьдзі, называючы яе Настасьсяй, польскі пісьменьнік Вацлаў Жавускі — Аляксандраю[8]. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімер Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагодзьдзі дасьледнікі назвалі яе Настаю Лісаўскаю[9].

Невядома дакладна таксама й месца нараджэньня; паводле вэрсіі польскага пісьменьніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 року пабываў у Стамбуле, яна паходзіць зь сям’і сьвятара зь мястэчка Рагацін (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласьці)[5][10]; паводле вэрсіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам зь мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласьці)[6][10]. Існуе вэрсія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацька[11].

Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 рокамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або візыр Ібрагім-паша, які пазьней і падараваў яе Сулейману[12].

Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханьнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, то бок «Брамы раяваньня», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усьмешлівая»[12][13].

Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 року. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі ды столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 року стала чацьвертай ягонай жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасэкі султан, другі па значнасьці ў гарэме пасьля валідэ[14].

Па сьмерці султанавае маці ў 1534 року Хюрэм стала загадчыцаю гарэму[12]. Лічыцца, што менавіта яна пасьля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы[12]. Насамрэч жа гарэмнае памяшканьне існавала там яшчэ за Мэхмэдам II, Сулейман у 15281529 роках разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка[12]. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы[12].

Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланьні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагодзьдзі флярэнтыйцы нават зьмясьцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала вэнэцыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах[13].

У апошнія гады жыцьця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гавришков Б. М. Советское славяноведение. (рас.)ИСл РАН: Наука, Славяноведение (журнал), 1982. — Т. 6. — С. 93. — ISSN 0132-1366
  2. ^ а б Smith B. G. The Oxford Encyclopedia of Women in World History: 4 Volume Set (анг.)OUP, 2008. — Vol. 4. — P. 517. — ISBN 978-0195148909
  3. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119171538 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ а б Ясинська Н. Одвічна загадка краси // Роксолана у світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ ім. В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11.
  5. ^ а б Паводле вэрсіі польскага пісьменьніка Самуэля Твардоўскага
  6. ^ а б Паводле вэрсіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага
  7. ^ а б Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91.
  8. ^ Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 8.
  9. ^ Гаврилів Б. Документальний портрет Роксолани зберігається в Луврі // Роксолана у світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ ім. В. Стефаника, 2008. — С. 3-7.
  10. ^ а б Кочубей Ю. Роксолана: доля, образ, символ // Назарук О. Роксоляна. — Харків: Книжковий Клуб «Клуб Сімейного Дозвілля», 2013. — С. 3-19.
  11. ^ Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 7.
  12. ^ а б в г д е Турянська О. Де бувала «Роксоляна»… // Роксолана у світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ ім. В. Стефаника, 2008. — С. 12-17. — С. 16.
  13. ^ а б Полищук А. Наследство Сулеймана Великолепного // Вокруг света. — № 6. — 1997. — С. 42.
  14. ^ Leslie P. Peirce. The Imperial Harem: Women and Sovereignty in the Ottoman Empire. — New York: 1993. — 382 p.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Галенко О. І. Роксолана // Енциклопедія історії України. — Т. 9 (Прил — С). — К.: Наукова думка, 2012. — С. 272—274.