Перайсьці да зьместу

Аляксандар Даўжэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алякса́ндар Пятро́віч Даўжэ́нка (па-ўкраінску: Олександр Петрович Довженко, па-расейску: Алекса́ндар Петро́віч Довжэ́нко; 11 верасьня 1894, хутар Уюнішча, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Чарнігаўская вобласьць Украіны — 25 лістапада 1956, пасёлак Перадзелкіна, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — украінскі кінарэжысэр, пісьменьнік. Заслужаны дзеяч мастацтва Ўкраіны (1939), народны артыст Расеі (1950).

У 1957 годзе імем названа кінастудыя імя А. Даўжэнкі.

Скончыў Глухаўскі настаўніцкі інстытут (1914). Вучыўся ва Ўкраінскай акадэміі мастацтва ў Кіеве (1917—1919). У 1926—1928 гадах працаваў на Адэскай кінафабрыцы, у 1929—1941 гадах — на Кіеўскай студыі мастацкіх фільмаў, з 1946 году — на «Масьфільме».

Сярод фільмаў: Сумка дыпкур’ера (1927), Зьвяні-гара (1928), Арсенал (1929), Зямля (1930), Іван (1932), Аэраград (1935), Шчорс (1939), Мічурын (1949); дакумэнтальныя Бітва за нашу Савецкую Ўкраіну (1943) і Перамога на Правабярэжнай Украіне (1945, разам зь Ю. Сонцавай). Фільмы А. Даўжэнкі філязафічныя, рамантычна прыўзьнятыя, паэтычныя, зь метафарычнасьцю кінамовы, блізкія да традыцый украінскага фальклёру. Аўтар апавяданьняў («Маці», «Перад боем», «Перамога» і інш.), аўтабіяграфічнай аповесьці «Зачараваная Дзясна» (выд. 1957), кінааповесьцей Аповесьць палымяных гадоў (1944—45), Паэма пра мора (1956).

Фільм Зямля ўвайшоў у сьпіс 12 лепшых фільмаў усіх часоў і народаў па вэрсыі Сусьветнай выставы 1958 году ў Бруселі.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Дзяржаўныя прэміі СССР (1941, 1949);
  • Ленінская прэмія (1959, пасьмяротна).