Удалёўка
| Удалёўка лац. Udaloŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Брагінскі |
| Сельсавет | Малінаўскі |
| Першыя згадкі | 1574 год |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°00′20″ пн. ш. 30°25′20″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2344 |
| СААТА | 3230815076 |
| Нумарны знак | 3 |
| Удалёўка на мапе Беларусі ± Удалёўка | |
Удалёўка[1] — вёска ў Малінаўскім сельсавеце Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 23 км на паўночны захад ад Лоева, 62 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі Гомель — Каленкавічы), за 83 км ад Гомеля.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]


Вёска Удалёўка вядомая зь ліста 1574 году[a] князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату. На той час гэта быў аднайменны востраў у Брагінскім маёнтку, які дастаўся князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму[3]:
... А ку тому теж остров Удалевка з даню грошовою и медовою, с полми, сеножатми, з дубровами, чертежами, з деревом бортным, з ловы зверинными, з лесом Вовжином и зо всим тым, яко тот остров сам в собе мает.
У часы Рэчы Паспалітай паселішча належала да Кіеўскага, ад XVII ст. да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай[b], а уласьнікамі яго былі тыя, хто валодаў Брагінскім ключом – малодшая галіна князёў Вішнявецкіх, Канецпольскія, застаўныя ўладальнікі Бандынэлі і Сілічы, князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі са старэйшай галіны роду, Замойскія, Ракіцкія.
У дакумэнце пад назвай «Regestr wybierania podymnego jednego w powiecie Owruckim w roku... 1634» зазначана, што пані Крысьціна з князёў Вішнявецкіх Мікалаевая Малынская з 2 дымоў «słobodki Udalowki» мусіла выплачваць па 15 грошаў з дыму, г. зн. 1 злоты[4]. Паводле тарыфу падымнага «dwoiego» Кіеўскага ваяводзтва 1640 году, з 2 дымоў тае ж слабодкі выплачваліся 2 злотых. З 14 дымоў сяла Удалёўкі князя Ярэмія Міхала, сына Міхаіла, Вішнявецкага плата складала 14 злотых[5].
Палову Брагінскага замку і места зь сёламі, спаміж якіх была і Удалёўка, князь Ярэмі Вішнявецкі яшчэ ў 1638 годзе заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму [6]. Ён жа і аб’яднаў абедзьве паловы Брагінскай спадчыны малодшай галіны роду Вішнявецкіх у сваіх руках[7]. 20 ліпеня 1641 году Крысьціна, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію сваю палову замку і места Брагін зь сёламі, сярод якіх ізноў жа названая Удалёўка[8]. Імаверна, людзьмі колішні востраў асаджалі (што нялёгка) абедзьве сям'і Вішнявецкіх, таму і паўсталі два сяла, якія ўрэшце займелі аднаго ўладальніка.

З тарыфа Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1734 году вынікае, што вёска Удалёўка належала да частцы Брагінскага маёнтку, якую трымаў у заставе дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі, а хутар Удалёўка — да застаўнай часткі пана Сіліча[9]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia… na Brahiniu», відавочна, выкупіўшы увесь маёнтак у крэдытораў[10]. Так Удалёўка ізноў апынулася ў адных руках.
У 1748 годзе сярод паселішчаў, жыхары якіх належалі да рыма-каталіцкай Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі, названыя Рудня Удалёўская і Буда Удалёўская[11].

На 1754 год з 12 двароў (×6 — прыблізна 72 жыхары) вёскі Удалёўка Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты і 26 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 7 злотых і 14 грошаў[12]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.

Згодна зь перапісамі габрэйскага насельніцтва 1765, 1778, у вёсцы Удалёўка пражывалі адпаведна 3 і 3 гаспадары — плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу. У перапісе 1784 году Удалёўка адсутная, але, магчыма, яна названая проста Рудняй[c], у якой таксама жылі 3 głowy[13].
Вёска Удалёўка згаданая ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Паводле візыты Брагінскага дэканату 1785 году, у Слабадзе Удалёўцы, што месьцілася за 4 мілі ад прыходзкай Брагінскай Сьвята-Траецкай царквы, налічвалася 8 гаспадароў альбо двароў(каля 48 жыхароў)[14].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Удалёўка — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[15]. Паводле «Камерального описания… Речицкой округи» 1796 г., вёска Удалёўка з рудняй была супольнай уласнасьцю братоў Людвіка і Алаіза Рафала Ракіцкіх[16].
У парэформавы пэрыяд вёска Удалёўка адміністрацыйна належала да Ручаёўскай воласьці.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Удалёўка ў складзе Ручаёўскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[17].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Зазвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 72
- ↑ Беларускі археаграфічны штогоднік. 2000, Вып. 1. С. 185 – 194 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава.
- ↑ Сергій Шинкар. Подимний податок Овруцького повіту від 1634 року: на що збирала гроші місцева шляхта? // Літопис Волині. Всеукраїнський науковий часопис. Число 16. — Луцьк: Східноєвропейський національний університет імені Лесі Українки, 2016. С. 107—115. Додаток. С. 112
- ↑ Archiwum Państwowe w Krakowie. Archiwum Młynowskie Chodkiewiczów. Mikr. № J – 14970. Sygn. 404. S. 186 – 187
- ↑ Tomkiewicz W. Jeremi Wiśniowiecki (1612—1651) / W. Tomkiewicz. — Warszawa, 1933. S. 112, 113; зьвесткі пра паселішчы: Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy. Monografia rodu. — Poznań, 2007. S. 145, 171
- ↑ AGAD. AR. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
- ↑ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
- ↑ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ↑ Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148
- ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 392, 711
- ↑ Візыты Брагінскага дэканату 1785 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. І. Спр. 2477. А. 68адв., 70
- ↑ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ↑ Петреченко І. Є. “Камеральное описание… Речицкой округи” 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.