Вулькан (вёска)
| Вулькан, трансьліт. Vuĺkan | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Лоеўскі |
| Сельсавет | Малінаўскі |
| Першыя згадкі | XX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°00′47″ пн. ш. 30°27′32″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 95 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2347 |
| Паштовы індэкс | 247104 |
| СААТА | 3230815021 |
| Нумарны знак | 3 |
| Вулькан на мапе Беларусі ± Вулькан | |
Вулька́н[1][2] (афіцыйная назва — Вулка́н[3]) — вёска ў Малінаўскім сельсавеце Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км на паўночны захад ад Лоева, 60 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі Гомель — Каленкавічы), 80 км ад Гомля, на поўдні мэліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Брагін — Холмеч.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваная напачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўна будавалася ў 1920-я гады. У гэты самы год заснаваны калгас «Вулькан», працавалі вятраны млын і кузьня. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС падверглася радыяцыйнаму забруджаньню і аднесена да катэгорыі з правам на адсяленьне. У складзе КСУП «Малиновка-Агро» (цэнтар — вёска Малінаўка)[4]. Пляніровачна складаецца з прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова рэдка драўлянымі сялянскімі сядзібамі[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1930 год — 29 двароў, 156 чалавек; 1959 год — 154 чалавекі (перапіс); 1999 год — 142 чалавекі, 53 гаспадаркі
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 95 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Тапанімія Гомельшчыны: структурна-сэмантычная характарыстыка: манаграфія / Н. Багамольнікава; навук. рэд. А. Станкевіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2008. — 242 с. ISBN 978-985-439-436-0.
- ↑ Топонимия Беларуси: Гомельская область. Лоевский район / А. Ф. Рогалев; М-во образования РБ, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2015. — 317 с. ISBN 978-985-577-020-7 С. 30
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Зажинки в Малиновке. В добрый путь, хлеборобы! (рас.). Лоевский райисполком (14 ліпеня 2016).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 51.