Тоомпэа
То́омпэа (ад ням. Domberg — «катэдральны ўзгорак») — вапняковы холм у цэнтральнай частцы Таліну (Эстонія). Гэта працяглае плято памерамі прыкладна 400×250 мэтраў, плошчай 7 га і вышэйшае на 20—30 м за вакольную тэрыторыю. У фальклёры пагорак вядомы як курган над магілай Калева, узьведзены ягонай смуткуючай жонкай.
Мінуўшчына Тоомпэа шчыльна зьвязаная з гісторыяй уладароў Эстоніі[1]. У цяперашні час тут разьмяшчаюцца ўрад і парлямэнт Эстоніі, якіх часта таксама называюць проста Тоомпэа[2].
На паўднёва-заходняй ускраіне пагорку знаходзіцца замак Тоомпэа зь вежай Гэрмана. Гэтая вежа са сьцягам Эстоніі — адзін з найбольш вядомых сымбаляў Эстоніі[3].
Геалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тоомпэа паўстаў каля 10 000 рокаў таму як востраў Балтыйскага ледніковага возера[4]. З прычыны нязьменнага постледавіковага дрэйфаваньня ён злучыўся з кантынэнтам падчас стадыі Літарынава мора[5]. Яшчэ ў 6 тысячагодзьдзі да н. э. мора абмывала аснаваньне Тоомпэа[6]. Цяпер берагавая лінія праходзіць больш як за 1 км ад яго, а яго падножжа на 17—20 м вышэй за ўзровень мора[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ History of the Riigikogu > Toompea Castle (анг.). Riigikogu. Праверана 20 December 2009 г.
- ^ Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 474. — ISBN 0-8108-4904-6
- ^ Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 373. — ISBN 0-8108-4904-6
- ^ Tallinn Klint (анг.) North Estonian Klint — as a symbol of Estonian nature. Estonian Ministry of the Environment. Праверана 16 December 2009 г.
- ^ Mare Isakar. Toompea aluspõhjakõrgendik (эст.). Museum of Geology of the University of Tartu. Праверана 16 December 2009 2003 г.
- ^ Vabaduse väljak. Eesti mahukaim arheoloogiline uurimisobjekt (эст.) // Horisont. — 2009. — В. 5.
- ^ Map of Tallinn (эст.). Tallinn City Planning Department. Праверана 16 December 2009 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Dmitri Bruns Tallinn : linnaehituslik kujunemine (эст.). — Tallinn: Valgus, 1993. — 284 с. — ISBN 5-440-01328-8
- Lang, Valter Baltimaade pronksi — ja rauaaeg (эст.). — Tartu: Tartu University Press, 2007. — 309 с. — ISBN 978-9949-11-525-9
- Juhan Maiste, Silja Vohli Toompea uusaegsest topograafiast // Vana Tallinn VI (X) (эст.) / Raimo Pullat. — Tallinn: Estopol, 1996.
- Miljan, Toivo Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — 558 с. — ISBN 0-8108-4904-6
- Tallinna ajalugu 1860-ndate aastateni (эст.) / Raimo Pullat. — Tallinn: Eesti Raamat, 1976. — 430 с.
- Taylor, Neil Estonia. — 5. — Chalfont St Peter: Bradt Travel Guides, 2007. — 288 с.
- Tõnisson, Evald Eesti muinaslinnad (эст.). — 20. — Tartu: Tartu University, 2008. — 357 с. — (Muinasaja teadus). — ISBN 978-9985-4-0538-3
- Zobel, Rein Tallinn (Reval) in the middle ages : town building in the 13th-14th centuries. — Tallinn: Estonian Academy of Arts, 2008. — 190 с. — ISBN 978-9985-9841-4-7
|
Каардынаты: 59°26′13″ пн. ш. 24°44′24″ у. д. / 59.43694° пн. ш. 24.74° у. д.