Харку (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Возера
Харку
Harku järv
Панарама Харку
Возера Харку, выгляд з вуліцы Ярвеотса
Краіна Эстонія
Плошча 1,638 км²
Максымальная глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Найбольшая даўжыня
Найбольшая шырыня
Вышыня над узроўнем мора 0,9 м
Каардынаты 59°25′00″ пн. ш. 24°37′00″ у. д. / 59.416667° пн. ш. 24.616667° у. д. / 59.416667; 24.616667Каардынаты: 59°25′00″ пн. ш. 24°37′00″ у. д. / 59.416667° пн. ш. 24.616667° у. д. / 59.416667; 24.616667
Харку на мапе Эстоніі
Харку
Харку
Харку
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера Харку (па-эстонску: Harku järv) — возера, якое знаходзіцца на захадзе Таліна, у раёне Хааберсьці, за 3 км ад мора. Плошча возера — 1,638 км², глыбіня да 2,5 мэтраў.

Да нашай эры на месцы возера Харку было Балтыйскае мора, але ў сувязі з пад’ёмам зямной паверхні мора адступіла і ўтварылася возера. Вада ў возеры багатая кіслародам, на дне возера двух-трохмэтровы слой глею. Возера Харку прыцягвае рыбакоў, бо ў возеры водзяцца лешч, плотка, акунь, шчупак, лінь і іншыя віды рыб. Возера таксама прыцягвае аматараў купаньня і заняцьця водным спортам. Калі возера пакрытае тоўстым слоем лёду, людзі прыходзяць сюды катацца на каньках ці лавіць рыбу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Харку (возера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў