Эстонскі марскі музэй
| Марскі музэй Эстоніі | |
| Eesti Meremuuseum | |
Унутры музэю | |
| Філіі | Музэй мін Гідрагавань |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Талін, Эстонія |
| Адрас | Вуліца Пік, 70 |
| Тэматыка калекцыі | мараходзтва |
| Створаны | 1935 г. |
| Адкрыты | 1935 |
| Геаграфічныя каардынаты | 59°26′33″ пн. ш. 24°44′59″ у. д. / 59.4425° пн. ш. 24.74972° у. д.Каардынаты: 59°26′33″ пн. ш. 24°44′59″ у. д. / 59.4425° пн. ш. 24.74972° у. д. |
| Марскі музэй Эстоніі на мапе Эстоніі Марскі музэй Эстоніі | |
| Афіцыйная бачына | |
Эсто́нскі марскі́ музэ́й (па-эстонску: Eesti Meremuuseum) — музэй у талінскай вежы «Тоўстая Маргарыта», заснаваны ў 1935 року. У экспазыцыі прадстаўленая гісторыя мараходзтва, мясцовага судабудаўніцтва, партовае і маячнае гаспадаркі. Ва ўнутраным двары — экспазыцыя пад адкрытым небам і аглядная пляцоўка на Талінскі порт.
Філіі музэю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй мін — разьмешчаны ў будынку адзінага парахавога склепу, які захаваўся ў месцы да нашага часу (пабудаваны ў 1748). У экспазыцыі прадстаўленыя міны ад крапасных да сучасных, якія належалі вайсковым флётам Ангельшчыны, Нямеччыны, Расеі, Фінляндыі, Францыі і Эстоніі.
Гідрагавань — экспазыцыя гістарычных караблёў пад адкрытым небам. У экспазыцыі прадстаўленыя наступныя караблі: паравы ледакол «Суўр Тыл» (1914), падводная лодка «Лембіт» (1936), тральнік «Калеў» (1967), патрульны катэр «Бура» (1976).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эстонскі марскі музэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (эст.) (анг.)
- Эстонскі марскі музэй на Мініавіямадэль.ru (рас.)
| ||||||||||||||||||||||