Талінскае сьпеўнае поле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сцэна сьпеўнага поля

Та́лінскае сьпе́ўнае по́ле (па-эстонску: Tallinna lauluväljak) — адкрытая канцэртная пляцоўка ў Таліне (Эстонія), збудаваная да Сьпеўнага фэсту 1959 року. Штопяцьгод тут ладзіцца Ўсеэстонскае сьвята песьні.

Сьпеўнае поле Таліну абсталяванае ўнікальнай Сьпеўнаю сцэнай і месцамі для гледачоў. Паводле пляну сцэна можа зьмясьціць 15 тысячаў выканаўцаў, хоць мажлівы й іншы варыянт: гледачы знаходзяцца на сцэне, а выступы адбываюцца перад ёю.

У чэрвені — верасьні 1988 року на Сьпеўным полі Таліну адбыліся масавыя мерапрыемствы, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назваю «Сьпяваючая рэвалюцыя», на апошнім зь якіх — музычна-палітычным фэсьце «Песьня Эстоніі» 11 верасьня 1988, які сабраў блізу 300 000 эстонцаў, то бок каля траціны ўсяго эстонскага народу, — упершыню быў публічна агучаны заклік да незалежнасьці.

З пачатку 1990-х на сьпеўным полі ладзяцца рок-фэсты і выступы сусьветных поп-зорак.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Талінскае сьпеўнае полесховішча мультымэдыйных матэрыялаў