Перайсьці да зьместу

Талінская ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Талінская ратуша
Tallinna raekoda
КраінаЭстонія
ГорадТалін
АдрасРатушная плошча (Талін)[d]
Каардынаты59°26′13,53″ пн. ш. 24°44′43,69″ у. д.HGЯO
Архітэктурны стыльготыка
Дата заснаваньня1404
Будаваньне13 стагодзьдзе—1404
Статусархітэктурны помнік[d][1] і гістарычны помнік[d][1]
Сайтraekoda.tallinn.ee//uus/…
Талінская ратуша на мапе Эстоніі
Талінская ратуша
Талінская ратуша
Талінская ратуша
Талінская ратуша на Вікісховішчы

Та́лінская ра́туша (па-эстонску: Tallinna raekoda) — будынак гарадзкога кіраваньня сярэднявечнага Рэвэлю, які месьціцца ў Старым горадзе Таліна побач з Ратушнай плошчай. Гэта адзіная непашкоджаная ратуша гатычнага стылю ў Паўночнай Эўропе[2][3].

У пісьмовых крыніцах Рэвэльская ратуша была згаданая ўпершыню ў 1322 годзе. У той час гэта быў аднапавярховы будынак з вапняку. У канцы XIV стагодзьдзя, калі гандлёвае значэньне Рэвэля ў Ганзейскім зьвязе ўзрасло, ратушу пачалі пашыраць. XV стагодзьдзе сталася часам найбольшага культурнага й гандлёвага росквіту Рэвэлю. Пры перабудове ратушы ў 1402—1404 гадох яе пашырылі на аркаду, на другім паверсе пабудавалі ўрачыстыя залі, і будынак набыў прадстаўнічую вежу. У такім выглядзе ратуша адпавядала патрабаваньням заможнага Ганзейскага гораду.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Нацыянальны рэестар культурных каштоўнасьцяў Эстоніі — 1994.
  2. ↑ «Medieval Old Town. Town Hall», Talinn Tourism.  (анг.)
  3. ↑ «Interesting facts about Estonia».  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1199