Калёна Перамогі ў вайне за незалежнасьць Эстоніі
Манумэнт | |
Калёна Перамогі ў вайне за незалежнасьць
Vabadussõja võidusammas | |
Калёна Перамогі і Царква сьвятога Яна
| |
Краіна | Эстонія |
Места | Талін |
Каардынаты | 59°26′2.59″ пн. ш. 24°44′36.18″ у. д. / 59.4340528° пн. ш. 24.7433833° у. д.Каардынаты: 59°26′2.59″ пн. ш. 24°44′36.18″ у. д. / 59.4340528° пн. ш. 24.7433833° у. д. |
Аўтар праекту | Райнэр Штэрнфэльд, Андры Ляйдрэ, Кадры Кіга, Анта Саві |
Дата заснаваньня | 23 чэрвеня 2009 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Калёна Перамогі ў вайне за незалежнасьць | |
Калёна Перамогі ў вайне за незалежнасьць на Вікісховішчы |
Калё́на Перамо́гі ў вайне́ за незале́жнасьць (па-эстонску: Vabadussõja võidusammas) разьмешчаная на пляцы Свабоды ў Таліне (Эстонія). Адкрыцьцё мэмарыялу, прысьвечанага памяці палеглых у вайне за незалежнасьць, адбылося 23 чэрвеня 2009.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік уяўляе сабой бэтонную калёну вышынёй 23,5 м, пакрытую 143 шклянымі плітамі са сьвятлодыёдным падсьвятленьнем.
Помнік выкананы ў форме Крыжа Свабоды II клясы I ступені. Гэта найвышэйшая ўзнагарода за асабістую адвагу за час існаваньня ў 1919—1925 роках аніводнага разу не была ўручаная ніводнай асобе.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэя стварэньня манумэнту зьявілася яшчэ ў 1919, напрыканцы вайны. За пэрыяд 1918—1920 загінулі 3588 чалавек, 13 774 эстонцаў былі параненыя[1].
У 1936 быў прыняты закон, што прадугледжваў усталяваньне нацыянальнага манумэнту, аднак падрыхтоўчыя працы былі перарваныя Другой сусьветнай вайной, за якой прыйшла савецкая акупацыя.
Па здабыцьці незалежнасьці ў 1991 року пытаньне пра ўсталяваньне помніка палеглым у вайне 1918—1920 паўстала ізноў. Увесну 2005 Рыйгікогу прыняў пастанову пра тое, што помнік будзе ўсталяваны на талінскім пляцы Свабоды. На конкурсе, у якім узялі ўдзел больш за 40 праектаў, перамагла праца «Лібэртас» Райнэра Штэрнфэльда, Андры Ляйдрэ, Кадры Кігі і Анта Саві.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Усталяваньне калёны
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Facts about the War of Independence. The Estonian War Museum.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (эст.)
|