Перайсьці да зьместу

Сабор Аляксандра Неўскага (Талін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Сабор Аляксандра Неўскага
Aleksander Nevski peakirik
КраінаЭстонія
МестаТалін
Каардынаты59°26′09″ пн. ш. 24°44′22″ у. д.HGЯO
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяРасейская праваслаўная царква 
Тып будынкапяцікупальны храм
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль
Аўтар праектуМіхаіл Праабражэнскі
Дата заснаваньня1895
Будаваньне18951900 гады
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
СайтАфіцыйны сайт
Сабор Аляксандра Неўскага на мапе Эстоніі
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

Сабор Аляксандра Неўскага (па-эстонску: Aleksander Nevski peakirik) — стаўрапігіяльны катэдральны праваслаўны саборны храм у вядзеньні Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Знаходзіцца ў Таліне на ўзвышшы Тоомпэа.

Збудаваны ў 1894—1900 роках паводле праекту архітэктара М. Т. Праабражэнскага ў памяць пра цудоўнае ўратаваньне імпэратара Аляксандра III у чыгуначнай аварыі 1888 року. Асьвечаны 30 красавіка 1900 року ў гонар сьвятога Аляксандра Неўскага.

Пабудаваны падчас русыфікацыі сабор для многіх эстонцаў сымбалізаваў прыгнёт. У 1924 эстонскія ўлады намагаліся на ягоным месцы ўзьвесьці «Пантэон эстонскай незалежнасьці», аднак з прычыны нястачы сродкаў і масіўнае канструкцыі храму гэты праект ня быў рэалізаваны. У 1928 року зьявіўся законапраект, паводле якога чарговы раз плянавалася зруйнаваць храм. Законапраект быў зьняты з разгляду эстонскім парлямэнтам пасьля грамадзкага супраціву праваслаўных вернікаў.

Падчас нямецкай акупацыі храм быў зачынены. У 1945 року аднавіў дзейнасьць.

Інтэр’ер царквы

У 1947 савецкія ўлады адабралі падвальнае памяшканьне, у якім знаходзілася царква сьвятога Андрэя, пад бамба-, а пазьней пад кнігасховішча.

У 1960-х улады плянавалі перарабіць сабор на плянэтарый. Паводле вэрсіі, якая распаўсюджвалася за часам патрыярства Алексія II, ён быў выратаваны ад гэтага япіскапам Алексіем Рыдыгерам[1].

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Эстоніі храму быў вернуты цокальны паверх. У 1999 сабор Аляксандра Неўскага атрымаў статус стаўрапігіяльнага[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1102

Сабор Аляксандра Неўскага (Талін)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў