Доўгі Гэрман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 59°26′06.7″ пн. ш. 24°44′13.0″ у. д. / 59.435194° пн. ш. 24.736944° у. д. / 59.435194; 24.736944

Вежа Доўгі Гэрман

До́ўгі Гэ́рман (па-эстонску: Pikk Hermann) — вежа замку Тоомпэа, на аднайменным узгорку ў Таліне, сталіцы Эстоніі. Першая частка была пабудавана ў 1360—1370 гадах. Яна была перабудавана (вышыня павялічана да 45,6 мэтраў) ў XVI стагодзьдзі. Да вяршыні вежы вядзе лесьвіца з 215 прыступак[1].

Вежа Доўгі Гэрман разьмешчана побач з будынкам Эстонскага парлямэнту, а сьцяг на вяршыні вежы на вышыні 95 мэтраў[1] над узроўнем мора зьяўляецца адным з сымбаляў Эстоніі.

Дзяржаўны сьцяг, з памерамі 191 см на 300 см, падымаецца адначасова з прайграваньня дзяржаўнага гімну Эстоніі падчас узыходу сонца (але не раней 7 гадзіны раніцы) і апускаецца ў час захаду (але не пазьней 10 гадзінаў вечара). Калі яго спускаюць, можна чуць песьню «Радзіма, маё шчасьце і радасьць мая».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доўгі Гэрмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў