Перайсьці да зьместу

Парлямэнт Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рыйгікогу»)
Дзяржаўны сход Эстоніі
эст. Riigikogu
Дата ўтварэньня 23 красавіка 1919 (105 гадоў таму)
Тып аднапалатны
Юрыдычны статус парлямэнт
Штаб-кватэра Талін, Палацавая плошча, д. 1а
Афіцыйныя мовы эстонская
Старшыня Эйкі Нестар
Колькасьць супрацоўнікаў 101 дэпутат
Сайт riigikogu.ee
Заля парлямэнта

Дзяржаўны сход Эстоніі (эст. Riigikogu, трансьліт. Рыйгікогу) — заканадаўчы орган (парлямэнт) Эстонскай Рэспублікі, вышэйшы орган дзяржаўнай улады Эстоніі.

Рыйгікогу ажыцьцяўляе заканатворчую дзейнасьць, абірае, самастойна ці, калі неабходна, разам з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады ў складзе шырокай калегіі выбарцаў, прэзыдэнта Эстоніі, зацьвярджае прызначэньні вышэйшых службовых асобаў дзяржавы, уключаючы прэм’ер-міністра, старшыні Дзяржаўнага суду, старшыні рады Банка Эстоніі, дзяржаўнага кантролера, канцлера юстыцыі й камандуючага абарончымі сіламі, ратыфікуе й дэнансуе міжнародныя дамовы, устанаўлівае падаткі й зацьвярджае дзяржаўны бюджэт, кантралюе дзейнасьць выканаўчых органаў улады.

У склад Рыйгікогу ўваходзіць 101 дэпутат.

У красавіку 1919 г. адчыніўся Ўстаноўчы сход Эстоніі. Першыя выбары адбыліся ў 1920 годзе. Да 1932 г. дэпутатаў абіралі паводле прапарцыйнай сыстэмы. У 1938 г. Дзяржаўны сход Эстоніі падзялілі на 2 палаты: Палату дэпутатаў і Дзяржаўную раду.

У верасьні 1992 г. пасьля адновы незалежнасьці прайшлі выбары 101 дэпутата ў Дзяржаўны сход Эстоніі.

На выбарах 6 сакавіка 2011 г. наймаладзейшым дэпутатам стаў 24-гадовы Яўген Асіноўскі, які меў беларускае паходжаньне і выбраўся ў Нарве ад Сацыял-дэмакратычнай партыі[1].

  1. ^ Ларыса Цімошык. Вокны Эўропы эстонскага гатунку // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2012. — № 92 (27207). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парлямэнт Эстоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў