Царква прытулку Сьвятога Яна (Талін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царква прытулку сьвятога Яна
Jaani Seegi kirik
Царква, 2011 рок
Царква, 2011 рок
Краіна Эстонія
Места Талін
Каардынаты 59°26′1″ пн. ш. 24°45′42″ у. д. / 59.43361° пн. ш. 24.76167° у. д. / 59.43361; 24.76167Каардынаты: 59°26′1″ пн. ш. 24°45′42″ у. д. / 59.43361° пн. ш. 24.76167° у. д. / 59.43361; 24.76167
Канфэсія лютэранства
Эпархія Armenian diocese of New Nakhijevan and Russia[d] 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль барока
Першае згадваньне 1237
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Будаваньне XIV стагодзьдзе—???
Апошні плябан Тэр Хосраў[1]
Статус ахоўваецца дзяржавай
Царква прытулку сьвятога Яна на мапе Эстоніі
Царква прытулку сьвятога Яна
Царква прытулку сьвятога Яна
Царква прытулку сьвятога Яна
Царква прытулку сьвятога Яна на Вікісховішчы

Царква́ прыту́лку сьвято́га Я́на (па-эстонску: Jaani Seegi kirik) — лютэранская царква ў Таліне па адрасе Тартуская шаша, 16А. Помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў. З 1994 року будынак царквы, які шмат стагодзьдзяў адносіўся да комплексу будынкаў прытулку для старых сьвятога Яна, знаходзіцца ў арэндзе ў Армянскай Апостальскай царкве Эстоніі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIV стагодзьдзі ў комплексе лепразорыю сьвятога Яна паўстала першая каплічка. Да XVI стагодзьдзя прытулак быў багатай, эканамічна і юрыдычна аўтаномнай установай, з уладаньнямі ў Хар’юмаа, Вірумаа; шпіталём, жылымі кварталамі для пракажэных, вадзяным млыном, стайняй, кузьняй, саўнай і іншымі збудаваньнямі ў Таліне.

Падзеі Лівонскай вайны змусілі талінскі магістрат прыняць рашэньне праз знос капліцы з прычыны блізкасьці да мескіх муроў. Будынак мог стаць умацаваньнем у руках падыходзячага ворага, і ў 1570 року ўвесь комплекс лепразорыю быў зруйнаваны. Па вайне, напрыканцы стагодзьдзя, ён быў адноўлены, але ўжо ня меў ранейшага багацьця і стаў звычайным шпіталём і прытулкам для старых.

Замест капліцы ў 1648 року была пабудаваная царква, але ўжо ў іншым месцы. У XVIII стагодзьдзі яна была павялічаная. У XIX стагодзьдзі царкву пакрылі шчытавым дахам і дабудавалі нэабарочную вежу.

За савецкім часам царква выкарыстоўвалася як склад.

У траўні 1994 будынак, які належыць Эстонскай лютэранскай царкве, аддадзены ў арэнду на 99 рокаў парафіі сьвятога Рыгора Армянскай Апостальскай царквы Эстоніі. Суполка, зарэгістраваная ў 1993 року, занялася яе рэстаўрацыяй і добраўпарадкаваньнем. На пэрыяд перабудовы армянскія набажэнствы ладзіліся ў памяшканьнях Швэдзкай царквы Таліну. 17 чэрвеня 2001, да 1700-рочча заснаваньня хрысьціянскай дзяржаўнасьці ў Армэніі, адбылося асьвечаньне адрэстаўраванага храма, да гэтае даты ў царкоўным двары быў усталяваны хачкар, прывезены з Армэніі.

У царкве знаходзяцца копіі твораў знакамітых армянскіх мастакоў з выявамі Багародзіцы Марыі, сьвятога Рыгора Асьветніка, Мясропа Маштоца, сьвятога Саркіса(en), Хрыста Збавіцеля.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Асмик Хараджанян. (18 чэрвеня 2010) Армянский крест в Таллине (рас.) Еркрамас. «Голос Армении». Праверана 15 верасьня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  22252

Царква прытулку Сьвятога Яна (Талін)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў