Ткэмалі (соўс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ткэмалі

Ткэмалі (па-грузінску: ტყემლის საწებელა tqemlis sac’ebela) — грузінскі соўс, які выкарыстоўваецца звычайна з рыбай, мясам, птушкай, гарнірамі з бульбы і макароннымі вырабамі. Цяпер існуе мноства мадыфікацый гэтага падліўкі. У клясычная яго аснове ляжыць кіслая сьліва, але цяпер пры гатаваньні соўсу замест сьлівы выкарыстоўваць і кіслыя плады, напрыклад, агрэст ці чырвоная парэчка.

Асноўныя інгрэдыенты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя інгрэдыенты соўсу — сьліва ткэмалі, часнык і травы. Пры падрыхтоўцы ткэмалі абавязкова выкарыстоўваецца гострыя прыправы балотнай мяты — без яе клясічны ткэмалі ня робяць (Гэтая вострая прыправа дадаецца ў працэсе варэньня дзеля абароны ад закісаньня сьліваў). Калярыйнасьць падліўкі ткэмалі складае 42 ккал на 100 грам, у тым ліку 2 граму бялкоў і 8 грам вугляводаў.

Падрыхтоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьліву ткэмалі заліваюць вадой і вараць 30-40 хвілін. Потым праціраюць праз сіта разам з адварам, лупіны і косткі выкідаюць. Жмых уварваюць да кансыстэнцыі вяршкоў, дадаюць расьцёрты часнык, каляндру, чырвоны перац і соль, даюць закіпець і астуджваюць. Агульны час падрыхтоўкі падліўкі складае 2 гадзіны.

Рэцэпт соўсу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На кіляграм сьліў спатрэбіцца 4 чайныя лыжкі солі, адзін невялікі чырвоны востры перац, галоўка часныку, вялікі пук кінзы і палову пукі кропу. Са сьліў дастаць косткі і засыпаць сьлівы сольлю. Чакаюць калі сьліва пусьціць сок. Ставяць на агонь і даць пакіпець 5 хвілін, дадаюць нарэзаны перац і вараць яшчэ 5 хвілін, потым дадаюць кінзы, кроп і вараць каля 2 хвілін, дадаюць часнык і выключыць агонь. Пераліваюць усё ў блэндар і даводзяць да кансыстэнцыі вяршкоў. Дадаюць сталовую лыжку яблычнага або вінаграднага воцату. Каб соўс быў гусьцейшы можна дадаць яшчэ солі або прыправаў. Захоўваць усё трэба ў Халадзільніку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]