Аджыка
Выгляд
| Аджыка | |
| Нацыянальная страва | грузінская кухня[d] і Абхазская кухня[d] |
|---|---|
| Паходжаньне | |
| Асноўны складнік | |
| Распаўсюджаныя складнікі | хмелі-сунэлі[d], A. sativum і воцат |
Аджы́ка (лацінка: adžyka) — абхаская й грузінская нацыянальная прыправа.
Вырабляюць з чырвонага перцу, часнаку, солі, каляндры, кропу, пажытніку блакітнага, воцату. Прадаецца ў выглядзе пасты (можна зрабіць і ў хатніх умовах). Ужываюць паводле смаку пры варцы баршчоў, капусты, запяканьні, тушэньні і смажаньні мяса, рыбы, гародніны. Як сталовая прыправа ўжываецца таксама з таматным сокам.
З сумесі аджыкі (1 частка) і кансэрваваных брусьніц (3 часткі) у савецкай кухні гатавалі вострую прыправу да страваў зь мяса, рыбы і гародніны.
Аджыкай у краінах былога СССР часьцяком называюць вострыя хатнія кансэрвы зь перцу, таматаў, часнаку, яблыкаў і іншага.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |