Кубдары
Выгляд
| Кубдары | |
| Тып | праснак |
|---|---|
| Паходжаньне | Грузія |
| Асноўны складнік | мука, мяса, вада, соль і прыправы |
| Распаўсюджаныя складнікі | мяса, харчовая соль, вада, мука і затаўка |
Кубдары (па-грузінску: კუბდარი) — страва грузінскай кухні, праснак з мясам з грузінскага рэгіёну Сванэці. Зьяўлялася стравай пастухоў, таму што мясную аладку было зручна браць з сабой у горы і разаграваць на агні[1].
Рэцэпт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цеста для такіх аладак робяць дражджавое. Начыньне вырабляюць з сечанага мяса бараніны, казьляціны ці сьвініны. У якасьці прыправаў да начыньня выкарыстоўваюць лук, часнок, соль і молатыя вострыя прыправы: каляндра, зіра, пажытнік блакітны. У Сванэці ж лічыцца, што сапраўдны кубдары павінен утрымліваць гіцрулі — мясцовую прыправы, падобную па паху з насеньнем кропу або зірай.