Чача

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Грузінка з бутэлькай чачы

Чача (па-грузінску: ჭაჭა) — моцны сьпіртовы напой, які атрымліваюць мэтадам дыстыляцыі з вінаграду і вінаградных парэшткаў пасьля адцісканьня ў працэсе вырабу віна ў Грузіі[1][2], Абхазіі, Аджарыі. Існуе хатняя (саматужная), так і прамысловая вытворчасьць чачы. Чача зь вінаграду адносіцца да брэндзі.

Асноўная сыравіна — вінаград і рэшткі сартоў вінаграду Ркацытэлі, Ізабела і Качыч пасьля адцісканьня. Перагонка — двайная, радзей — аднаразовая. Атрыманы вінаградны сьпірт з мацункам ад 70 да 80% разводзяць вадой (у хатніх умовах могуць і не разводзіць) і разьліваюць у бутэлькі. Некаторыя гатункі вытрымліваюць ў дубовых бочках.

У верасьні 2011 году ўлады Грузіі запатэнтавалі чачу[3].

Спажываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна ўжываецца ў чыстым выглядзе. Таксама ўжываецца для вырабу розных кактэйляў з дадаваньнем сьвежай садавіны і лёду. У вёсках Грузіі маленькую чарку чачы традыцыйна прынята выпіваць раніцай, асабліва ў халоднае надвор’е. У Заходняй Грузіі чачу закусваюць салодкім, а ва Ўсходняй — квашаньнем. У Абхазіі чачу традыцыйна выкарыстоўвалі ў якасьці апэрытыву, у цяперашні час усё часьцей як асноўнай напой неафіцыйнага застольля, асабліва ў зімовы час.

Чача валодае тонкім водарам зыходнага вінаграду. Гэта больш моцны напой (55-60% аб.), за большасьць відаў брэндзі, віскі і гарэлкі, што варта ўлічваць пры ўжываньні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]