Хінкалі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Хінкалі

Хінкалі (па-грузінску: ხინკალი) — нацыянальнае блюда грузінскай кухні, падобнае да варэнікаў і пяльменяў, адзін зь відаў кулінарных вырабаў з варанага цеста з начыньнем зь мяснога фаршу. Галоўнае, што адрозьнівае ад іншых падобных страў — гэта тонкае цеста з булёнам у сярэдзіне. Есьці хінкалі трэба рукамі, каб не пратыкаць цеста відэльцам і не страціць булён.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Начыньне для хінкалі рыхтуецца зь ялавічыны ці сівініны, радзей — бараніны, іншыя віды мяса не выкарыстоўваюцца. Начыньне можа быць сечаным або ў выглядзе фаршу. Да яе ў абавязковым парадку дадаецца шмат розных спэцый і зеляніны.

Важны элемэнт у стварэньні хінкалі — праца над формай. Традыцыйна грузінскія гаспадыні лепяць іх такім чынам, каб на верхавіне атрымаўся невялікі «хвосьцік» зь цеста. Лічыцца, што хінкалі, пры падыходзе да хвосьціку, павінны мець ня менш за 18 зморшчын. Так іх лёгка трымаць. Звычайна хвосьцік выкідваецца. Зьлепленыя хінкалі адварваюць у кіпені, ці смажацца.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]