Перайсьці да зьместу

Халадзільнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Халадзільнік 1953 году

Халадзі́льнік, лядоўня[1] — збудаваньне ці апарат для ахалоджваньня й захоўваньня біялягічных аб’ектаў, мэдыцынскіх прэпаратаў, харчовых ці іншых скорапсавальных прадуктаў пры тэмпэратурах, ніжэйшых за тэмпэратуру навакольнага асяродзьдзя. Ахалоджваньне ажыцьцяўляецца з дапамогай халадзільнай машыны.

Адрозьніваюць халадзільнікі хатнія й прамысловыя. Хатні (бытавы) халадзільнік — шафа (2-3-сэкцыйная) для кароткачасовага захоўваньня і працяглага (да некалькіх сутак) замарожаных харчовых прадуктаў, а таксама для атрыманьня лёду. Бываюць кампрэсійныя (хладагент), абсарбцыйныя (на сумесі аміяку з вадой і вадародам) і тэрмаэлектрычныя (дзеяньне ахаладжальных прыстасаваньняў заснаванае на зьяве Пельцье). У параўнаньні з кампрэсійнымі халадзільнікамі абсарбцыйныя халадзільнікі бясшумныя, больш надзейныя ў эксплюатацыі, але расходуюць больш электраэнэргіі. Першыя бытавыя халадзільнікі зьявіліся ў ЗША ў 1910 годзе. Прамысловыя халадзільнікі бываюць вытворчымі (уваходзяць у склад харчовага прадпрыемства) і разьмеркавальныя (для захоўваньня харчовых прадуктаў на прадпрымствах гандлю і грамадзкага харчаваньня). У камэрах халадзільніка тэмпэратура каля 0 °C, для замарожваньня −18° — −23 °C, для захоўваньня прадуктаў да −18 °C

  1. ^ http://www.slounik.org/search?dict=&search=%D0%BB%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8F&x=0&y=0