Хіросі Кіётаке
| Хіросі Кіётаке | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 лістапада 1989[1][2] (36 гадоў) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 63 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Оіта Трыніта[d] | |
| Нумар | 28 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2009 | Оіта Трыніта[d] | 31 (4) |
| 2010—2012 | Сэрэза Осака[d] | 66 (13) |
| 2012—2014 | Нюрнбэрг | 64 (7) |
| 2014—2016 | Гановэр-96 | 53 (10) |
| 2016—2017 | Сэвільля | 4 (1) |
| 2017—2024 | Сэрэза Осака[d] | 162 (23) |
| 2024 | → Саган Тосу[d] | 10 (1) |
| 2025— | Оіта Трыніта[d] | 4 (0) |
| Зборныя | ||
| 2009 | Японія (да 20)[d] | 5 (1) |
| 2011—2012 | Японія (да 23)[d] | 16 (2) |
| 2011—2017 | Японія | 43 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Хіросі Кіётаке (па-японску: 清武 弘嗣; нар. 12 лістапада 1989 году, Оіта, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Оіта Трыніта» і нацыянальнай зборнай Японіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2004 годзе Хіросі далучыўся да моладзевай каманды клюбу «Оіта Трыніта». 9 жніўня 2008 году дэбютаваў за галоўную каманду, выйшаўшы на поле на замену на 78-й хвіліне матчу й забіўшы гол празь некалькі хвілін пасьля таго. Неўзабаве клюб сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі й паўабаронца падпісаў пагадненьне з клюбам «Сэрэза Осака», дзе забіў чатыры галы ў сваім першым сэзоне.
У верасьні 2011 году ён зьявіўся ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў АФК, дзе дапамог сваёй камандзе перамагчы зь лікам 4:3. Гэты посьпех прыцягнуў цікавасьць да гульца, таму ўлетку 2012 году Кіётаке падпісаў пагадненьне зь нямецкім клюбам «Нюрнбэрг», якое дзейнічала да 30 чэрвеня 2016 году[6].
У ліпені 2014 году перайшоў у склад «Гановэру-96», з-за таго, што папярэдні клюб «Нюрнбэрг» быў вымушаны пачаць новы сэзон у Бундэсьлізе 2.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]10 жніўня 2011 году Хіросі дэбютаваў у складзе зборнай Японіі ў матчы супраць зборнай Паўднёвай Карэі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Оіта Трыніта»:
- Уладальнік Кубку японскай лігі: 2008
«Сэрэза Осака»:
- Уладальнік Кубка Японіі: 2017
- Уладальнік Кубку японскай лігі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Японіі: 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hiroshi Kiyotake // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Hiroshi Kiyotake // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/hiroshi-kiyotake/profil/spieler/86175
- ↑ http://www.transfermarkt.com/hiroshi-kiyotake/profil/spieler/86175
- ↑ https://sports.yahoo.com/fbde/teams/hvr/roster
- ↑ Hiroshi Kiyotake. footballtop.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Нюрнбэрг»
- Профіль на transfermarkt.de
- Профіль на fussballdaten.de
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Японіі
- Футбалісты клюбу «Оіта Трыніта»
- Футбалісты клюбу «Сэрэза Осака»
- Футбалісты клюбу «Нюрнбэрг»
- Футбалісты клюбу «Гановэр-96»
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Саган Тосу»
- Футбалісты зборнай Японіі
- Японскія футбалісты
- Японскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
