Перайсьці да зьместу

Сярэднія Печы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сярэднія Печы
трансьліт. Siarednija Piečy
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Сіманіцкі
Вышыня: 154 м н. у. м.
Насельніцтва: 277 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247859
СААТА: 3228848041
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°51′32″ пн. ш. 28°11′28″ у. д. / 51.85889° пн. ш. 28.19111° у. д. / 51.85889; 28.19111Каардынаты: 51°51′32″ пн. ш. 28°11′28″ у. д. / 51.85889° пн. ш. 28.19111° у. д. / 51.85889; 28.19111
Сярэднія Печы на мапе Беларусі ±
Сярэднія Печы
Сярэднія Печы
Сярэднія Печы
Сярэднія Печы
Сярэднія Печы
Сярэднія Печы

Сярэ́днія Пе́чы[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтамабільнай дарозе ЛельчыцыТураў (Р128), за 8 км на паўднёвы ўсход ад Сіманічаў, за 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 42 км ад прыстані Турава на рацэ Прыпяці, за 85 км ад чыгуначнай станцыі Ельску. Сярэднія Печы ўваходзяць у склад Сіманіцкага сельсавету.

Вядомы з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.

У студзені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 9 жыхароў.

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 14 двароў, 75 жыхароў; 1917 год — 68 двароў, 366 жыхароў; 1940 год — 87 двароў, 468 жыхароў; 1998 год — 126 двароў, 363 жыхары; 1999 год — 372 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 277 жыхароў

Мэханічныя майстэрні. Базавая школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы. Цэнтар падсобнай гаспадаркі райсельгасхіміі «Чырвоная дуброва».

Радзіма беларускага мастака М. Т. Бандарчука.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 218
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]