Дубраўкі (Гомельская вобласьць)
Выгляд
| Дубраўкі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Лельчыцкі |
| Сельсавет | Сіманіцкі |
| Першыя згадкі | 1917 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 143 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°51′38″ пн. ш. 28°15′24″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 11 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2356 |
| СААТА | 3228848021 |
| Нумарны знак | 3 |
| Дубраўкі на мапе Беларусі ± Дубраўкі | |
Ду́браўкі[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 14 км на ўсход ад Сіманічаў, за 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Дубраўкі ўваходзяць у склад Сіманіцкага сельсавету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва паселішча зьвязана з характарам мясцовасьці, з назвай аднайменнага ляснога ўрочышча, дзе расло даўней шмат дубоў і дзе быў заснаваны населены пункт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомы з 1917 году як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.
У лістападзе 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1917 год — 39 двароў, 242 жыхары; 1940 год — 56 двароў, 298 жыхароў; 1998 год — 19 двароў, 29 жыхароў; 1999 год — 27 жыхароў; 2000 год — 16 двароў, 25 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 11 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крама. Дзейнічае падсобная гаспадарка райсельгасхіміі «Чырвоная дуброва».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 218
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.