Сьпіскае Падгародзьдзе
Сьпіскае Падгародзьдзе | |||||
славац. Spišské Podhradie | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1321 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Прашаўскі | ||||
Раён: | Сьпіскае Падгародзьдзе | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 448 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 053 | ||||
Паштовы індэкс: | 053 04 | ||||
Нумарны знак: | LE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°59′56″ пн. ш. 20°45′11″ у. д. / 48.99889° пн. ш. 20.75306° у. д.Каардынаты: 48°59′56″ пн. ш. 20°45′11″ у. д. / 48.99889° пн. ш. 20.75306° у. д. | ||||
Сьпіскае Падгародзьдзе | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.spisskepodhradie.sk |
Сьпіскае Падгародзьдзе (па-славацку: Spišské Podhradie, па-нямецку: Kirchdrauf, па-вугорску: Szepesváralja) — горад ва ўсходняй Славаччыне ля падножжа Левачскіх Вэрхоў, адзін з гістарычных сьпіскіх гарадоў. Насельніцтва каля 3,8 тыс. чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіскае Падгародзьдзе ўзьнікла ў XII ст. як падградзе Сьпіскага замку, хутчэй за ўсё ў 1174 годзе. Упершыню згадваецца ў 1249 годзе. У XIII ст. стала незалежным паселішчам. Тады ж тут пасяляецца мноства нямецкіх каляністаў. У сярэднявеччы Сьпіскае Падгародзьдзе было вельмі пасьпяховым горадам. У 1780 годзе суседні Сьпіскі замак згарэў у пажары. У цяперашні час Сьпіскае Падгародзьдзе — адно з найпапулярнейшых турыстычных месцаў Славаччыны дзякуючы помнікам архітэктуры і блізкаму запаведніку Славацкі Рай.
Выбітныя мясьціны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак Сьпіскі Град, самы вялікі замак у Славаччыне
- Раманскі касьцёл
- Манастыр
- Сынагога
- Шматлікія рэнэсансавыя і барочныя збудаваньні
- Гарадзкая частка Сьпіскай капітулы з раманскім касьцёлам, сярэднявечнымі ўмацаваньнямі і гатычнымі дамамі канонікаў
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Врбове, Славенія
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Выгляд на Сьпіскае Падгародзьдзе са Сьпіскага замку
-
Сынагога ў Сьпіскім Падгародзьдзе
-
Цэнтар гораду і Сьпіскі замак ўверсе
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.